Што можа быць лепш, чым актыўна правесці вечар пятніцы з сябрамі ды сваякамі. Пацверджаннем гэтаму стала спартыўна-забаўляльнае свята “Лета – пара спартыўная”, што прайшло ў мінулую пятніцу ў Шуміліне ў “Верхнім горадзе”.
Такое ўражанне, што не было такой сям’і, якая не брала б удзел у спартыўных стартах: і зусім маленькія дзеткі, і падлеткі, і таты з мамамі спрабавалі свае сілы на спартыўных снарадах. А выбар, куды пайсці, быў сапраўды багаты: выдатна пастараліся арганізатары мерапрыемства – работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Для актыўнага і вясёлага адпачынку прапаноўваліся 5 пляцовак…
Алесь САКАЛОЎ.