Тысячу тонн зерна перевёз за время уборочной механизатор из “Ловжанского” Василий Пликус

Актуалии Общество Экономика

“Ганаруся, што перавёз тысячу тон”
У мінулую пятніцу, 10 жніўня, а сямнаццатай гадзіне ў раёне “нара-дзіўся” першы тысячнік. Тысячу тон зерня на МТЗ перавёз Васіль Анатольевіч Плікус, механізатар сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”.
“Большую частку сваёй працоўнай дзейнасці прысвяціў ДРБУ-204, дзе на Обальскім участку рупіўся на аўтагрэйдары, – расказаў мужчына. – Але з сельскай гаспадаркай мяне таксама лёс звязаў – у юнацтве крыху працаваў у “Лаўжанскім”,  так што палеткі для мяне знаёмыя. У маладосці, калі мне даверылі камбайн, не прыйшлося стаць тысячнікам. Таму вельмі ганаруся, што сёлета ўпершыню ў сваім жыцці перавёз тысячу тон зерня”.
Павіншаваць лідара жніва з працоўнай перамогай у гаспадарку завіталі старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Васіль Юхнавец і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яны ўручылі Васілю Плікусу падзячны ліст, грашовую прэмію, вымпел, кепку з майкай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №62 ад 14.08.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *