Школьные ярмарки прошли по Витебской области. Чем порадовала ярмарка в Шумилино?

Новости Общество

Касцюмы, камізэлькі, альбомы і алоўкі…
Жнівень практычна ўвабраўся ў палову, і многія бацькі заклапочаны падрыхтоўкай дзяцей да новага навучальнага года. У гэтым дапамог “Школьны кірмаш”, які ладзіўся ў мінулую суботу на гарадскім рынку ў Шуміліне. На кірмаш прыйшлі не толькі шумілінскія бацькі са сваімі дзецьмі, але прыехалі  і з вёсак раёна.
Свой тавар  (школьныя касцюмы, штаны, спадніцы, камізэлькі, сарафаны, пінжакі і іншае) прывезла ААТ “Сцяг індустрыялізацыі”. Шкарпэтачныя вырабы прапаноўвалі адразу дзве віцебскія фабрыкі – “Васіліна” і “НаВіт”. Канцылярскімі таварамі гандлявалі індывідуальныя прадпрымальнікі з Шуміліна.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №62 ад 14.08.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *