Большинство обращений жителей Николаевского сельсовета в День работы с населением выполнены

Актуалии Общество Президент

День работы с населением 9.08.2011 г. Житель д. Тарасенки Д. В. Бужинский просит пердседателя райсовета И. Н. Новикову прогрейдировать дорогу до деревни

Адрамантавалі мост, абкасілі пашу
Прымаючы да ўвагі звароты грамадзян, якія паступілі ў час правядзення 9 жніўня дня работы з насельніцтвам у Мікалаёўскім сельсавеце, кіраўніцтвам арганізацый раёна прымаюцца ўсе магчымыя меры па вырашэнні акрэсленых праблем.
ДРБУ-204 ліквідавала разбурэнні моста і дарожнага палатна ў аграгарадку Кардон, адрамантавала дарогу каля моста ў в. Жалудова, прагрэйдзіравала дарогу да вёскі Тарасёнкі. Работы па ўкладцы трубапераезду праз дарогу для сцёку вады і прачысткі канавы ў в. Бубалі будуць праведзены ў IV квартале бягучага года. Пытанне аб рамонце пад’езду да в. Тарасёнкі будзе разгледжана пры фарміраванні плану дарожных работ на 2012 год.
УП ЖКГ замяніла водаправод у в. Дубрава, ухіліла працяканне воданапорнай вежы ў аграгарадку Кардон, ачышчаны грамадскі калодзеж у в. Сутокі. Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з калодзежаў у в Сутокі, Забар’е-2, Лабейкі ўзялі пробы вады на мікрабіялагічныя і санітарна-хімічныя паказчыкі.
Калодзеж у в. Лабейкі будзе адрамантаваны ў верасні гэтага года. З калодзежа ў в. Забор’е-2 адпампуюць ваду да 1 лістапада гэтага года. У сувязі з тым, што калодзеж у в. Жалудова прыватны, работы па ачыстцы калодзежа павінны праводзіцца самімі жыльцамі.
У доме №3 над кватэрай №7 па вуліцы Школьнай ў аграгарадку Кардон дах адрамантаваны і не цячэ.
Вада ў падвале дома №15 па вуліцы Маладзёжнай у в. Мікалаёва адсутнічае, у выпадку неабходнасці адпампоўваецца. Дах дома ў належным стане, працякання не выяўлена.
Абмежаваны доступ пабочных асоб у пустуючае дзяржаўнае жыллё (3 кватэры  прыватызаваны) ў доме №30 па вуліцы Вінера ў аграгарадку Кардон.
Раённым вузлом электрычнай сувязі адноўлена абаненцкая радыёлінія паміж Жалудовым і Міхаловым, ліквідавана пашкоджанне на радыёфідэры; радыёсувязь у в. Галі і в. Міхалова працуе ўстойліва.
Слуп лініі электраперадачы ля дома №57 у в. Андрэева адпавядае нормам ПУЭ, замена слупоў будзе праведзена пры планавым капітальным рамонце электрычных ліній у 2013 годзе.
Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцай праведзены вытворчы сход працоўнага калектыву Мікалаёўскай участковай бальніцы, устаноўлены пастаянны кантроль за работай калектыву: праводзіцца маніторынг выканання графікаў работы кабінетаў, абслугоўвання выклікаў на дом, выканання працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.
Райспажыўтаварыства ў мэтах безумоўнага выканання рэжымаў работы аўталавак устанавіла штодзённы кантроль за своечасовым выездам аўтамага-зінаў па маршруце. Вядучыя таваразнаўцы штодзень адсочваюць наяўнасць тавараў, асартыментны пералік, наяўнасць правільна аформленых ярлыкоў цэн на ўсе тавары. У мэтах выканання ўмоў захоўвання прадуктаў распараджэннем старшыні праўлення райспажыўтаварыства ўведзена забарона на выезд па маршруце аўтамагазінаў, не аснашчаных халадзільным абсталяваннем.
У магазінах в. Мікалаёва і аграгарадка Кардон у шырокім асартыменце прадстаўлены хлебабулачныя вырабы вытворчасці аддзела прамысловасці райспажыўтаврыства. Гэтая прадукцыя адпавядае тэхналагічным нарматыўным патрабаванням.
На комплексным прыёмным пункце ў а.-г. Кардон устаноўлена пасля рамонту пральная машына-аўтамат.
Праведзены рамонт даху будынка Мікалаёўскага сельскага клуба, адрамантавана, атынкавана і пабелена печка, у памяшканні зроблены касметычны рамонт (пафарбаваны сцены, падлога, столь).
Праводзіцца абследаванне аварыйных дрэў у в. Мікалаёва (ля дамоў А. А. Барысевіч, Ж. В. Язянок па вуліцы Цэнтральнай), у в. Надзежына ля дома А. І. Жыгулавай.
КУСГП “Ульскі” праведзена падкошванне пашы для асабістай жывёлы ў в. Мікалаёва. КУСГП “Ульскі” і СФГ “Крыніца” аказана дапамога насельніцтву ва ўборцы зерневых участкаў.
Згодна з графікам два разы ў год (у кастрычніку і красавіку) КУСГП ”Ульскі” і СФГ “Крыніца” будзе арганізаваны збор цвёрдых бытавых адыходаў у вёсках Забор’е і Надзежына.
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
Надрукавана ў №67 ад 02.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *