В минувшую пятницу прошла августовская конференция педагогов Шумилинского района

Актуалии Образование

Председатель райисполкома В. А. Подлещук вручает Почётную грамоту райисполкома музыкальному руководителю яслей-сада №4 Е. А. Долгой

Вялікі аўтарытэт. І вялікая адказнасць
Канец жніўня – час падрыхтоўкі да школы, час абмеркавання вынікаў папярэдняга навучальнага года і пастаноўкі задач на новы. Менавіта з гэтай мэтай 26 жніўня ў гарадскі Дом культуры сабраліся на сваю традыцыйную настаўніцкую канферэнцыю педагогі раёна.
Удзел ў канферэнцыі прынялі кіраўнік раёна В. А. Падляшчук і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Канферэнцыя пачалася з традыцыйнага прывітання дашкольнікаў, выхаванцаў дзіцячага сада № 1, з іх пажадання сваім будучым настаўнікам выдатных поспехаў.
З саракамінутным дакладам, напоўненым грунтоўным аналізам работы педагогаў раёна ў 2010—2011 навучальным годзе і разгорнутымі задачамі па ўсіх накірунках навучання і выхавання ў новым навучальным годзе, выступіў начальнік раённага аддзела адукацыі райвыканкама П. У. Спірыдонаў. Хочацца прывесці некаторыя вытрымкі з яго выступлення:
“Агульнаадукацыйную прастору раёна прадстаўляюць 39 устаноў (захаваны колькасны ўзровень апошніх гадоў).
Раён валодае значным педагагічным патэнцыялам: 43% педагогаў дашкольных устаноў і 89,3% настаў-нікаў школ і гімназіі маюць вышэйшую адукацыю.
У рамках аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі рашэннем райвыканкама ў верасні бягучага года Дабейская дс/ПШ пераўтвараецца ў дзіцячы сад, Сіроцінская дс/СШ — у дзіцячы сад-базавую школу.
1 верасня за школьныя парты ся-дзе 2100 вучняў (на 62 менш, чым у 2010 годзе), першакласнікаў — 168 (у 2010 — 170).
На 33 дзіцяці больш (933) будуць наведваць дашкольныя ўстановы, што складае 82,3% ад колькасці дзяцей ад 1 да 6 год.
На сённяшні дзень у дашкольных установах раёна не хапае выхавальнікаў, ёсць вакансіі кіраўнікоў музычнага выхавання, медыцынскіх работнікаў, кваліфікаваных повараў.
Па выніках 2010-2011 навучальнага года і экзаменаў выпускнікам 11-х класаў выдадзена 190 атэстатаў, у тым ліку 2 — асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатымі медалямі (Пяшко Марыя — Шумілінская раённая гімназія, Матэленак Вольга — Амбросавіцкая дс/СШ), уручана 25 пахвальных лістоў за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў. 54 выпускнікі 11-ых класаў акрамя атэстата атрымалі пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыі трактарыста-машыніста ці швачкі.
Выпускнікам 9-ых класаў выдадзена 224 пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі, у тым ліку 5 — з адзнакай (Шумілінская СШ №2 — 1, Обальская СШ — 2, Шумілінская раённая гімназія — 2).
Важкім крытэрыем якасці адукацыі з’яўляецца паступленне выпускнікоў. Працэнт паступлення ў 2011 годзе ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы склаў 73,1%, з іх у ВНУ — 41% (2010 год — 70,7%, ВНУ — 32,1%). Добры працэнт паступлення на працягу апошніх год паказваюць Шумілінская раённая гімназія і Шумілінская СШ №1.
Адным са складаемых падтрымкі якасці работы педагагічных калектываў з’яўляецца выкарыстоўванне інфармацыйных тэхналогій. У школах раёна маецца 219 камп’ютараў, 26 прынтараў, 6 сканераў, 1 ксеракс, 10 МФУ, 8 праектараў, 4 інтэрактыўныя дошкі, 20 мадэмаў. 21 навучальная ўстанова падключана да сеткі інтэрнэт. Камп’ютары ёсць і ў дзевяці дашкольных установах. 139 камп’ютараў прымяняюцца для кіраўніцкай дзейнасці, для работы бібліятэк.
Пастаўленыя ў мінулым навучальным годзе перад сістэмай адукацыі задачы практычна выкананы”.
Удзельнікі канферэнцыі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні даклада начальніка аддзела адукацыі. Многія падзяліліся сваімі думкамі, сваім прафесійным вопытам, акрэслілі праблемныя пытанні. Перад шаноўнай аўдыторыяй выступілі дырэктар Навікоўскай СШ А. П. Далімаеў, загадчыца Ляжнёўскай дзіцячага сада-пачатковай школы Ж. І. Рагуновіч, намеснік дырэктара СШ №1 па выхаваўчай рабоце Л. Б. Сіліна, настаўніца пачатковых класаў Амбросавіцкай дс/СШ Р. М. Шкурко, загадчыца дзіцячага сада аграгарадка Светласельскі Л. В. Ястрабава, музычны кіраўнік ясляў-сада №2 А. А. Долгая, загадчыца цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі А. А. Шашкова, старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч, намеснік дырэктара МПМК-70 па ідэалагічнай рабоце С. У. Мацвеева.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук, звяртаючыся з высокай трыбуны да педагогаў, адзначыў: “У сферы вашага ўплыву больш за тры тысячы дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, а калі палічыць разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі — вы аказваеце ўплыў практычна на ўсё насельніцтва раёна”.
Для выканання задачы, пастаўленай Прэзідэнтам Беларусі “забяспечыць права падрастаючага пакалення на атрыманне сучаснай якаснай адукацыі, развіццё здольнасцей і творчых памкненняў” у раёне ёсць усе неабходныя рэсурсы: і эканамічныя, і інтэлектуальныя, падкрэсліў В. А. Падляшчук.
Вальдэмар Антонавіч заўважыў, што дзяржава па-ранейшаму не шкадуе грошай на развіццё педагагічнай га-ліны. Так, штогод самую вялікую ўдзельную вагу раённага бюджэту складаюць сродкі, што накіроўваюцца ў адукацыю. У гэтым годзе на долю адукацыі прыходзіцца 41,1% расходнай часткі раённага бюджэту ці 25 мільярдаў рублёў. Расходы на аднаго вучня перавышаюць сацыяльны стандарт у 6 разоў і складаюць 8,2 мільёна рублёў; на ўтрыманне аднаго дашкольніка — у 3 разы (5,9 мільёна). Плата бацькоў за харчаванне дзяцей у дашкольных установах складае сёння 40% ад яго кошту (раней — 60%), захаваны льготы асобным катэгорыям сем’яў. За кошт сродкаў бюджэту фінансуюцца расходы па ўтрыманню звышнарматыўнай штатнай колькасці педагагічных работнікаў у шэрагу школ. У раёне працягваецца практыка заахвочвання і матэрыяльнага стымулявання лепшых педагогаў і здольных дзяцей. Нават ва ўмовах дэфіцыту бюджэту ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, набываецца новая мэбля, абсталяванне для харчблокаў, спартыўны інвентар. На правядзенне рамонтных работ у мінулым навучальным годзе было выдаткавана 247,1 мільёна рублёў.
В. А. Падляшчук адзначыў, што педагогі стараюцца апраўдаць давер і падтрымку дзяржавы, што ў раёне штогод расце працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Разам з тым ён нацэліў настаўнікаў на мэтанакіраваную прафарыентацыйную работу, улічваючы, што сёння раён адчувае сур’ёзны недахоп будаўнікоў, медыкаў, інжынераў, аграномаў, выхавальнікаў, повараў.
Кіраўнік раёна спыніўся на выкананні Дэкрэта Прэзідэнта №18. Той факт, што ў раёне расце колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (205 дзяцей са 118 сем’яў, у 2010 годзе — 147 дзяцей з 84 сем’яў), расце колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў (15, летась — 13), расце колькасць дзяцей-сірот пры жывых бацьках — усё гэта не можа не выклікаць самую сур’ёзную трывогу. І тут больш прадметна трэба працаваць не толькі педагогам, але і спортарганізатарам, і работнікам культуры, і грамадскім аб’яднанням.
Час не здымае з парадку дня пытанні эканоміі і беражлівасці, заробку пазабюджэтных сродкаў. В. А. Падляшчук адзначыў актыўную работу ў гэтым накірунку калектываў Навікоўскай СШ, Обальскай СШ, Мішневіцкай СШ, Добрынскай дс/ПШ.
Па выніках прыёмкі школ дзяржаўнай камісіяй Вальдэмар Антонавіч адзначыў Шумілінскую СШ №1, Шумілінскую СШ №2, Обальскую СШ, Мікіціхінскую СШ, Слабадскую дс/СШ, Мішневіцкую СШ, Льнозаводскую, Добрынскую, Полькавіцкую дзіцячыя сады-пачатковыя школы, яслі-сады №1, №2, №4 г. п. Шуміліна, Светласельскі, Кардонскі  дзіцячыя сады.
Старшыня райвыканкама падзякаваў усім работнікам адукацыі раёна за карпатлівую паўся-дзённую працу, за прафесійную мудрасць, за адданасць сваёй справе, павіншаваў педагагічны і вучнёўскі калектывы раёна з Днём ведаў.
В. А. Падляшчук уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта музычнаму кіраўніку Шумілінскага ясляў-сада №2 А. А. Долгай і настаўніцы СШ №1 Т. М. Галаўнёвай. Падзяку старшыні райвыканкама атрымала дырэктар Лявонаўскай д/с-пачатковай     школы Н. Г. Кляцкова.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава ўручыла Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў дырэктару Ляжнёўскай д/с-пачатковай школы Ж. І. Рагуновіч і загадчыцы Светласельскага ясляў- сада Л. В. Ястрабавай.

Молодые педагоги Шумилинщины

Кіраўнікам Шумілінскай СШ №1 і Обальскага ясляў-сада былі ўручаны дакументы на новыя халадзільнікі, Мішкаўскай СШ – на воданагравальнік.
Граматамі абласнога ўпраўлення адукацыі былі ўзнагароджаны педагог-арганізатар СШ №1 С. У. Емяльянава, настаўніца Суравенскай БШ Г. У. Зязюлька, дырэктар раённай гімназіі Л. У. Маладзечкіна, педагог-псіхолаг Мікіціхінскай СШ Т. С. Пікалеўская, намеснік дырэктара Обальскай СШ Н. В. Штокіна.
Шэраг лепшых настаўнікаў раёна былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі райвыканкама. Адбылося шанаванне ветэранаў педагагічнай працы, якія атрымалі кветкі і кнігу “Наша Шуміліншчына”. Педагогі раёна прынялі ў свой калектыў маладое папаўненне.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА,
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *