Шумилинский район готовится к переписи-2019

Новости Общество

Перапіс-2019
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №384 ад 24 кастрычніка 2016 года ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка 2019 года будзе праводзіцца перапіс насельніцтва.

Тэрмінова завяршыць нумарацыю жылых памяшканняў

Арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва былі разгледжаны на пасяджэнні часовай раённай камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Пасяджэнне камісіі на мінулым тыдні правяла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
Начальнік раённага аддзела статыстыкі Таццяна Малашонак паведаміла пра выкананне рашэнняў камісіі, прынятых раней, і адзначыла, што на працягу месяца трэба завяршыць першы этап падрыхтоўкі – прывесці ў поўны парадак нумарацыю і адрасацыю жылога фонду. У прыватнсці, было праверана 657 жылых дамоў, выяўлены парушэнні: адсутнічаюць шыльды з указаннем вуліц і нумароў дамоў, нумароў пад’ездаў і кватэр ў шматкватэрных жылых дамах, прычым гэтая нумарацыя павінна быць у адпаведнасці з рэгістрацыйнымі дакументамі агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Як заўважыла Таццяна Малашонак, калі работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў гэтым напрамку актывізавалася, то ў  прыватным жылым сектары работа вядзецца слаба. Адсутнасць нумароў на дамах і кватэрах істотна ўскладніць работу рэгістратараў, якія будуць праводзіць папярэднюю рэгістрацыю жылых памяшканняў для стварэння электроннай базы для перапісу насельніцтва.
Намеснік дырэктара УП ЖКГ Таццяна Лявонава расказала пра работу, якую вядзе ў гэтым напрамку прадпрыемства ў жыллёвым фон-дзе, які знаходзіцца на іх абслугоўванні. Заказаны і ў большасці ўстаноўлены шыльды з назвамі вуліц і нумароў дамоў, пранумараваныя пад’езды. Заказаны дадатковыя шыльды, якіх не хапала. Як паведаміла дакладчык, у Шуміліне гэтыя работы практычна завершаны, актыўна работа вядзецца ў Обалі.
Ірына Шалахава звярнула ўвагу старшынь сельвыканкамаў, якія адказваюць за гэтую работу на падведамаснай тэрыторыі, на актывізацыю тлумачальнай работы з жыхарамі аграгарадкоў і вёсак, а таксама на работу з агенцтвам па дзяржаўнай рэгістрацыі, каб нумарацыя дамоў адпавядала дакументам аб дзяржрэгістрацыі жылля.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №54 ад 17.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *