Вопросы охраны труда и подготовке з работе в зиний период рассматривались на очередном заседании райисполкома

Актуалии Президент

А свядомасць трымаецца на “авось пранясе”
Два жыццёва важныя пытанні — ахова працы і падрыхтоўка народнай гаспадаркі раёна да зімы — былі разгледжаны 26 жніўня на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў кіраўнік раёна В. А. Падляшчук.
Адкрываючы абмеркаванне першага пытання, старшыня райвыканкама адзначыў, што з моманту прыняцця Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў раёне вядзецца мэтанакіраваная работа па стварэнні належных умоў на рабочых месцах, павышэнні дысцыпліны і грамадскай бяспекі. Гэта прывяло да зніжэння вытворчага траўматызму з чатырох выпадкаў у 2007 годзе да аднаго ў бягучым.
Тым не менш, падкрэсліў Вальдэмар Антонавіч, часта безадказнасць, халатнасць, невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі, будаўнічых норм прыводзяць да надзвычайных здарэнняў. Ён выказаў занепакоенасць вялікай колькасцю загінуўшых у гэтым годзе на вадзе.
Падрабязную інфармацыю аб эфектыўнасці прымаемых у раёне мер па паляпшэнні ўмоў і аховы працы прадставіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава. Святлана Валянцінаўна нагадала, што рэалізацыя канстытуцыйных правоў грамадзян на здароўе і бяспечныя ўмовы працы з’ўляецца адной з важнейшых задач сацыяльнай палітыкі дзяржавы, што нездавальняючыя ўмовы працы, вытворчы траўматызм, прафесійныя захворванні наносяць грамадству вялікія эканамічныя страты.
Было адзначана, што ў раёне прынята і рэалізуецца Праграма па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011–2015 гады, якая ўключае шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на скарачэнне колькасці рабочых месцаў з перавышэннем дапушчальных узроўняў шкодных і небяспечных вытворчых фактараў, на паляпшэнне ўмоў працы і быту работнікаў. Толькі ў бягучым годзе на мерапрыемствы па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыю вытворчасці накіравана 11249,7 мільёна рублёў. Усе арганізацыі раёна ўкамплектаваны спецыя-лістамі па ахове працы, якія пастаянна павышаюць сваю кваліфікацыю.
Але па-ранейшаму праблемай застаецца п’янства на рабочых месцах. Як паведаміла дакладчыца, за бягучы год за паяўленне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення супрацоўнікамі РАУС былі прыцягнуты да адказнасці 28 чалавек. У цэлым сёлета па гэтай прычыне наймальнікамі перапынены працоўныя адносіны з сарака працуючымі.
Наогул, за парушэнне працоўнай дысцыпліны з пачатку года прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці 672 чалавекі, з іх за прагулы — 293 чалавекі, 88 з якіх звольнены.
Вялікую работу па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны вядзе мабільная група райвыканкама, якая рэгулярна праводзіць абследаванні жывёлагадоўчых ферм, тэрыторый мехмайстэрняў, будаўнічых аб’ектаў. Інспектарамі мабільнай групы выяўлены 744 парушэнні, 580 з якіх былі выпраўлены на месцы.
Устаноўка рамантуемай сельгастэхнікі на выпадковыя прадметы без упораў, выключаючых самаадвольны рух; адсутнасць замка ў грузавога крука крана ў мехмайстэрнях, які папярэджвае самаадвольнае выпадзенне грузаў, адсутнасць тэхнічнага пасведчання кранаў; адсутнасць ахоўных кажухоў на механізмах, якія рухаюцца (шліфавальныя станкі, прычэпы ПІМ-40, РКТ-10)… Гэты спіс тыповых парушэнняў, а дакладней грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі працы можна працягваць. Як бачна, на іх ухіленне не трэба вялікіх грашовых выдаткаў, але трэба нешта большае: змяненне нашай свядомасці, якая трывала трымаецца на “авось пранясе”.
Па вынесеным на парадак дня пытанні выступіў пракурор раёна Я. Ю. Гуляеў, які  ў прыватнасці прапанаваў штотыднёва праводзіць рэйды па прадпрыемствах і арганізацыях раёна з удзелам работнікаў РАУС і іншых адказных службаў.
Вядучы спецыяліст камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама І. А. Гарбачоў, які прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, праінфармаваў, што за 7 месяцаў бягучага года ў вобласці на рабочых месцах загінула 19 работнікаў, 56 траўміраваны. Зарэгістравана 7028 выпадкаў парушэння працоўнай дысцыпліны, 866 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за п’янства на рабочым месцы. Толькі ў час уборачнай было праведзена 394 абследаванні, па выніках якіх 272 чалавекі адхілены ад работы, 122 службовыя асобы аштрафаваны.
Работа па выкананні Дырэктывы №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” павінна быць больш жорсткай, бескампраміснай, заключыў кіраўнік раёна В. А. Падляшчук. На гэта нацэльвае і прынятае райвыканкамам рашэнне.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *