Тратуар у Мікалаеве прасіўся даўно. Вёска вялікая, а аўтадарога Р-114 Гарадок-Ула-Камень, што праходзіць праз яе, бывае і вельмі шумнай – праз яе ідзе шлях да сталіцы. Таму мелі рацыю тыя вяскоўцы, якія звярталіся ў розныя інстанцыі наконт будаўніцтва тратуара. І да іх думкі прыслухаліся. З пачатку чэрвеня ў Мікалаева прыехалі будаваць тратуар работнік лінейна-дарожнай дыстанцыі № 364 ДЭУ-36.
Як расказаў начальнік ЛДД № 364 Віктар Прыходзька, працягласць тратуара будзе два з паловай кіламетры, а шырыня – адзін метр. Дарожнікі працуюць па шчыльным графіку, пры неабходнасці з Віцебска прыязджае спецтэхніка – да жніўня тратуар мяркуюць здаць. Грошы на яго будаўніцтва выдзеліў РУП “Віцебскаўтадар”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №54 ад 17.07.2018 г.