Завершаны першы этап уступнай кампаніі – правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 27,5 тыс. абітурыентаў, што на 4,7 тыс. чалавек менш у параўнанні з мінулым годам.
У 4-х пунктах тэсціравання ў кожнай аўдыторыі ажыццяўлялі пастаянны кантроль супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю з прыцягненнем больш за 380 работнікаў дзяржаўных органаў і ўстаноў адукацыі.
За парушэнне парадку правядзення тэсціравання сёлета ў Віцебскай вобласці былі выдалены 2 абітурыентаў за пранос мабільных тэлефонаў. У 2017 годзе выдалены 4 чалавекі (2 – за выкарыстанне шпаргалак і 2 – за мабільныя тэлефоны).
З вынікамі здачы цэнтралізаванага тэсціравання абітурыенты могуць азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў www.rikz.unibel.by.
Звяртаем увагу паступаючых у ВНУ, што сёлета з улікам нормаў Правілаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі не дапускаюцца абітурыенты, якія атрымалі сертыфікаты ЦТ з адзнакамі:
ад 1 да 9 балаў па стабальнай шкале па рускай і беларускай мовах,
па першым профільным прадмеце: ад 1 да 9 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 24 балаў – па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы);
па другім профільным прадмеце: ад 1 да 9 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 14 балаў – па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы).
Разам з тым указаныя абітурыенты маюць права ў далейшым прымаць удзел у конкурсе на ўсе формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Зараз пачынаецца другі этап уступнай кампаніі – прыём дакументаў, здача ўступных экзаменаў па асобных дысцыплінах і залічэнне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях уступнай кампаніі прымаюцца камісіямі, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе. Старшынямі гэтых камісій з’яўляюцца члены дзяржаўнай камісіі па контролі, намеснікамі старшыняў камісій – супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю.
Акрамя таго, звароты грамадзян прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній” Камітэта дзяржаўнага кантролю:
у Віцебску – 8(0212)42-61-82,
у Полацку – 8(0214)74-87-50,
у Оршы – 8(0216)51-09-26.
Няма парадку на аб’ектах ЖКГ
Праведзенымі кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства па ўтрыманні аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення Віцебскай вобласці ўстаноўлена, што з боку асобных арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і райвыканкамаў не былі прыняты меры па ўтрыманні гэтых аб’ектаў у належным стане.
Дадзеная сітуацыя была разгледжана на нарадзе ў КДК вобласці з удзелам кіраўніцтва ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама, абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, “Віцебскводаканала”, а таксама асобных райвыканкамаў вобласці.
Па ініцыятыве КДК супрацоўнікі мясцовых органаў улады, на падведамаснай тэрыторыі якіх выяўлены падобныя факты, разам з работнікамі арганізацый ЖКГ, “Віцебскводаканала” прынялі актыўны ўдзел у навядзенні парадку на аб’ектах водазабеспячэння ў рамках праводзімых суботнікаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.