В Шумилино сдали под ключ новый 32-квартирный дом

Актуалии Новости Экономика

Дом зазвініць дзіцячымі галасамі
7 ліпеня ў Шуміліне на вуліцы Кааператыўнай урачыста адкрылі новы 32-кватэрны жылы дом, у якім жыллё атрымалі 29 сямей, 28 з якіх  – мнагадзетныя.


Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падчас цырымоніі адкрыцця адзначыў: “Цудоўна, што ў гэтым доме будуць гучаць дзіцячыя галасы. Выдатна, што расце мікрараён, і мы можам быць упэўнены, што 1 верасня колькасць дзетак, якія пойдуць ў школу і дзіцячы сад, вырасце. Дзякуй матулям і татам, бо выхаваць такую колькасць дзяцей – подзвіг. Хацелася б, каб гэты дом стаў для вас не проста родным, але тым месцам, куды заўжды хацелася б ісці. Няхай у доме пануюць толькі радасць і ўтульнасць”. Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, што добрай традыцыяй стала тое, што жыллё ў Шуміліне будуе свая будаўнічая арганізацыя. Дзе б  ПМК-70 не бралася за справу – заўсёды гэта якасна, заўсёды ў тэрмін, заўсёды добрыя ўражанні і радасць тых, хто потым эксплуатуе ўзведзеныя будынкі.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў падкрэсліў, што за апошнія гады ў раёне вырашаюцца многія сацыяльныя пытанні, якія паляпшаюць якасць жыцця людзей: рамонт аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы, Обальскай СШ і Шумілінскай СШ №1 сярэдніх школ, спартыўнай школы, увядзенне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і іншае. “Увядзенне ў эксплуатацыю 32-кватэрнага дома, пабудаванага шляхам долевага будаўніцтва, вырашыць жыллёвую праблему 29 сямей, у якіх выхоўваецца 95 дзетак. Тры кватэры камерцыйнага жылля зарэзерваваны для маладых спецыялістаў. Дарэчы, побач ужо закладваецца фундамент чарговага дома”, – сказаў кіраўнік раёна.

На здымку: Аляксей Крыўко, Таццяна Шаціла, Уладзімір Цярэнцьеў і Аляксандр Снараў

Ад імя будучых жыхароў выступіла Таццяна Шаціла, маці чацвярых дзяцей, яна выказала словы ўдзячнасці ўладам за падтрымку мнагадзетных сямей, будаўнікам  – за хуткую і якасную работу.
Дырэктар Шумілінскай ПМК-70 Аляксей Крыўко падзякаваў за высокую ацэнку работы будаўнікоў, заўважыў, што моцны калектыў будаўнікоў гатовы працаваць на карысць роднага раёна, адзначыў, што шумілінскія будаўнікі працуюць і ў суседніх раёнах на вытворчых і сацыяльных аб’ектах. Кіраўнік будаўнічай арганізацыі перадаў сімвалічны ключ прадстаўніку заказчыка – дырэктару Шумілінскага УКСа Міхаілу Ляхаву.
Уладзімір Цярэнцьеў, Аляксандр Снараў, Аляксей Крыўко, Таццяна Шаціла пераразаюць чырвоную стужку – і дом адкрыты. Дарэчы, частка кватэр здадзена з поўным аздабленнем, але большасць жыхароў вырашыла даводзіць жыллё да ладу самастойна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *