Паважаныя эканамісты, ветэраны працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Роля эканамістаў у рабоце суб’ектаў гаспадарання надзвычай важная. Менавіта вы пралічваеце крокі па ўстойлівым развіцці прадпрыемстваў, а, значыць, вырашаеце няпростыя задачы па вызначэнні перспектыў развіцця Шумілінскага раёна, стварэнні ўмоў для росту дабрабыту жыхароў раёна.
Акумуляваць сродкі няпроста, а выкарыстоўваць іх разумна, для агульнай карысці – яшчэ складаней. Гэта задача патрабуе ад вас найвышэйшага прафесіяналізму, бездакорнай сумленнасці. Галоўным крытэрыем ацэнкі вашай работы з’яўляецца дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні кожнага работніка калектыву.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і добрых вынікаў у рабоце!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 50 ад 29.06.2018 г.