«Эксперимент-12» в Дубровно взял Гран-при

Актуалии Культура Новости

На дубровенскай сцэне выступае «Эксперымент-12»

“Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”

25-ты раз у Дуброўне адгрымеў Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Гэтае свята дазваляе гораду на некалькі дзён стаць эпіцэнтрам культурнага жыцця, адчуць перапляценне культур розных нацыянальнасцяў, увабраць самыя яркія творчыя фарбы і адценні.

Дубровенскі «біг-бен»

Калектывы з 12-ці краін свету наведалі ў мінулыя выхадныя Міжнародны фэст песні і музыкі. Свята аб’яднала каля тысячы ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Даніі, Індыі, Румыніі, Славакіі, Малдовы. Многія калектывы былі ў Дуброўне ўжо неаднойчы і з нецярпеннем чакалі фестываль.
Фестывальныя дні былі насычаны самымі разнастайнымі мерапрыемствамі, якія не дазволілі сумаваць ні гасцям, ні мясцовым жыхарам. Прайшло святкаванне 625-годдзя горада Дуброўна, урачыстыя шэсці, цырымонія прысваення звання “Ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёна”, мітынгі, канцэрты, конкурсы, выставы і многае іншае. Мерапрыемствы ладзіліся на 16-ці пляцоўках.
Сярод панадворкаў, якія размясціліся ў горадзе, быў і шумілінскі: сваю творчасць прэзентаваў Дом рамёстваў. У гэтыя дні на галоўнай плошчы горада быў урачыста адкрыты гарадскі гадзіннік. І гэта важная падзея для горада, бо некалі пры графе Пацёмкіну, што валодаў гэтымі землямі, там працавала гадзіннікавая мануфактура, вырабы якой і сёння захоўваюцца ў Эрмітажы.
У конкурсе эстраднай музыкі “ВІА-ton” паўдзельнічаў народны рок-гурт “Эксперымент-12” з Шуміліна. Хлопцы з першых хвілін скарылі сваімі спевамі і публіку, і журы і заваявалі Гран-пры.
Ладзіліся і абласны конкурс традыцыйнай свістулькі, і выставы мясцовых мастакоў, і сустрэчы з пісьменнікамі. Фінішавала свята канцэртам “Песняроў” і традыцыйным феерверкам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 50 ад 29.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *