Шумилинский районный центр детей и молодёжи организовал работу волонтёрского лагеря

Молодёжь Новости Образование

“Нашаму гораду – чысціню і парадак”
Упершыню сёлета  ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі арганізаваны валанцёрскі лагер “Дружба”. Дзеці тут не толькі адпачываюць, але і займаюцца дабрачыннай дзейнасцю на карысць сваёй маленькай радзімы.

Пра гэтыя добрыя справы расказвае метадыст цэнтра Тамара Мураўёва: “Дзейнасць валанцёрскага лагера праходзіць пад дэвізам  “Нашаму гораду – чысціню і парадак”. Акцыя пад такой жа назвай была арганізавана нядаўна – дзеці прыбіралі памятнае месца расстрэлу мірных жыхароў райцэнтра ў час Вялікай Айчыннай вайны, якое знаходзіцца на тэрыторыі райаграсэрвісу. Таксама мы наводзілі парадак на Алеі герояў у гарадскім парку. Працавалі плячо ў плячо з дзецьмі з валанцёрскага лагера “Імпульс” СШ № 1 г. п. Шуміліна, якія прыбіралі на брацкіх могілках і ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у парку. Падчас уборкі педагогі рабілі экскурс у гісторыю –  расказвалі дзецям пра гэтыя памятныя мясцы. Свае веды па гісторыі роднага краю дзеці папоўнілі падчас квест-гульні “Сцяжынка любові да роднага краю”, якую правялі работнікі раённай бібліятэкі”.
Валанцёры асвоілі “гульні нашага двара” і завіталі з імі ў дзіцячыя сады райцэнтра, дзе бавілі час з дашкалятамі. А яшчэ падчас лагернай змены праходзілі розныя конкурсы, працавалі творчыя майстэрні, ладзіліся экскурсіі на чыгуначны вакзал, у дэндрапарк лясгасу, на Вялікі камень у Горках. Адным словам, валанцёры і адпачылі, і зрабілі шмат карысных спраў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 50 ад 29.06.2018 г.

Уборка помніка на месцы расстрэлу мірных жыхароў г. п. Шуміліна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *