Сейчас в Шумилинском районе 102 соповские семьи. Там живут 206 детей

Общество Семья

Пазбегнуць у рабоце фармалізму

Пытанні работы ўстаноў адукацыі і аховы здароўя па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18 былі разгледжаны на пасяджэнні раённага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.

“На 1 чэрвеня ў раёне зарэгістраваны ў 102 сем’ях 206 дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, – адзначыла ў справаздачы начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова. Былі правераны 433 паведамленні ад РАУС, РАНС, ЦРБ, РАСК, райгазу, энерганагляду і іншых суб’ектаў прафілактыцы аб фактах сацыяльнай нядобранадзейнасці ў асобных сем’ях, усе факты, якія пацвердзіліся, узяты на кантроль”.
Яна расказала пра работу сацыяльна-педагагічнага цэнтра, устаноў адукацыі па выяўленні і суправаджэнні дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, аб рабоце з абавязанымі асобамі.
Былі заслуханы справаздачы намесніка дырэктара Шумілінскай СШ №2 Маргарыты Федчанкі і дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Валянціны Штуро. Каменціруючы выступленні, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава падкрэсліла, што ў рабоце па рэалізацыі Дэкрэта №18 не павінна быць фармалізму, толькі канкрэтная індывідуальная работа з кожнай сям’ёй прынясе станоўчыя зрухі і дазволіць выправіць сітуацыю. Ірына Іванаўна прапанавала ўстановам адукацыі больш актыўна прыцягваць да работы з сем’ямі ў сацыяльна-небяспечным становішчы ўсе суб’екты прафілактыкі, такая работа будзе больш эфектыўнай і дзейснай.
Галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Канстанцін Баканаў расказаў пра работу па правядзенні дыспансерызацыі абавязаных асоб. Гэтая работа накіравана ў першую чаргу на тое, каб працаўладкаваць дадзеную катэгорыю асоб.
Таксама былі зацверджаны пытанні, якія будуць абмеркаваны на наступным пасяджэнні савета.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *