24 чэрвеня – Дзень моладзі
Дарагія сябры – маладое пакаленне Шуміліншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі – святам аптымізму, энергіі, мараў і светлых надзей!
Вы – будучыня краіны, і заўтра возьмеце на сябе адказнасць за лёс Айчыны. стаўшы прафесіяналамі ў абранай галіне, актыўнымі грамадзянамі, абуджаеце новую гісторыі нашай Радзімы
Маладзёжная палітыка ў нашым раёне накіравана перш за ўсё на стварэнне ўмоў для развіцця і самарэалізацыі юнакоў і дзяўчат.
Вельмі важна, каб вы займалі актыўную жыццёвую пазіцыю, умелі дасягаць пастаўленых мэт, адстойваць свае погляды, з павагай адносіліся да старэйшага пакалення, гісторыі роднага краю і дзяржавы.
Ад усёй душы жадаем вам дасягнення пастаўленых мэта, цікавага, насычанага, дынамічнага паўсядзённага жыцця! Будзьце заўжды пазітыўнымі і смелымі! Любіце, тварыце, імкніцеся да новым перамог і дасягненняў!
Наша вялікая ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё рабоце з моладдзю, хто аддае маладым свае веды, сілы і вопыт, падтрымлівае іх у добрых пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №48 ад 22. 06. 2018 г.