А как узнали, что солярка краденая? Так она ж зелёная

Происшествия Экономика

Зялёная салярка: прадаваць і купляць забараняецца

З мэтай прафілактыкі крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці на аб’ектах аграпрамысловага комплексу падчас пасяўной, корманарыхтоўчай, уборачнай кампаній супрацоўнікі РАУС працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Правяраюць фермы, склады, наведваюць палеткі, дзе працуе тэхніка. Асаблівую ўвагу група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, участковыя інспектары РАУС, супрацоўнікі ДАІ надаюць прафілактыцы крадзяжоў паліва.

Паліва для сельгаспрадпрыемстваў мае асоблівы колер. У розніцу такое паліва не прадаецца. Калі ў вадзіцеля легкавушкі знайшлі зялёную салярку –  яна крадзеная. На жаль, такія выпадкі маюць месца ў нашым раёне. Напрыклад, нядаўна, супрацоўнікі ДАІ прыпынілі ў Лявонаве жыхара Віцебска, які ў багажніку “Форда” перавозіў 60 літраў фарбаванай саляркі. Вадзіцель адмовіўся даваць каментарыі наконт набыцця незаконнага паліва. Яно было канфіскавана. Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам у 12 базавых велічынь.
Такія выпадкі здараюцца і ў нашым раёне. За крадзеж, рэалізацыю, набыццё ці захоўванне зялёнай саляркі за красавік-май у раёне прыцягнуты да адказнасці шэсць чалавек. Супрацоўнікі РАУС канфіскавалі 496 літраў незаконнага паліва. Так, у аднаго з работнікаў УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” па месцы жыхарства было знойдзена 166 літраў саляркі, у другога – 90 літраў. Згодна з ч. 6 арт. 12.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ім пагражае спагнанне ў выглядзе штрафу памерам ад 10 да 50 БВ.
“Мы вывучаем сітуацыю на працягу некалькіх гадоў і ведаем, што ў апошні час фарбаванае паліва жыхары нашага раёна баяцца купляць, – кажа начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў. – Тым не менш смельчакі ўсё ж знаходзяцца, і такі кантынгент у асноўным з суседніх гарадоў ці раёнаў. Ім хочацца нагадаць: калі да  звычайнай саляркі дадаць крыху фарбаванай, яна ўся памяняе колер. І даказаць, што фарбаванай быў усяго літр, а не трыццаць-сорак, практычна немагчыма. А за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фарбаванага паліва вялікай колькасці чакае максімальны штраф (1225 рублёў).
Трэба заўважыць, што за гэтыя грошы на аўтазапраўцы можна купіць амаль тону законнага паліва без афарбоўкі. Дык ці варта рызыкаваць?”
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №47 ад 19.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *