Выставка народных костюмов из Китая открылась в Шумилинском историко-краеведческом музее

Актуалии Культура

В зале музея

“І няхай расцвітае сто кветак”
У народным ўборы нібы ў люстэрку адбіваецца     гісторыя і прыродныя ўмовы краіны, гаспадарчы лад і традыцыі народа. Праз арнаменты адзення перадаецца характар і духоўная спадчына народа.
З 26 жніўня да 18 верасня Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на выставу кітайскіх народных убораў “І няхай расцвітае сто кветак”. На выставе дэманструюцца каля 30 касцюмаў кітайскіх народнасцяў, а таксама фатаграфіі нацыянальных строяў, прадстаўленых пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Непаўторныя нацыянальныя ўборы народаў Кітая ствараліся з улікам вытворчых патрэб і жыццёвага ладу. Яны надзвычай разнастайныя дзякуючы тканінам, багаццю колераў, крою і іх неверагодным спалучэнням. Кітай – гэта асобны свет моды, дзе ніколі не спрабавалі даведацца, што носяць у Францыі, Іспаніі і іншых краінах. Кітайцы стварылі свой стыль у адзенні, свой шарм, сваю прыгажосць.
Дарэчы, на выставе можна ўявіць сябе ў вобразе “ўсходняга чалавека”, бо кожны жадаючы можа сфатаграфавацца ў кітайскім нацыянальным уборы.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *