Веснік Камітэта дзяржкантролю

Вестник Комитета госконтроля

Факты пацвердзіліся
У красавіку ў Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю паступілі 3 звароты грамадзян аб парушэннях правілаў гандлю ў асобных гандлёвых аб’ектах горада і раёна. Падчас вядзення адміністрацыйнага працэсу факты пацвердзіліся. Парушэнні (адсутнасць цэннікаў, неправераныя электронныя вагі, пратэрмінаваны тавар) выяўлены ў ПГУП “Олнікум плюс” , “Еўраопце”, міні-кафэ Полацкага райспажыўтаварыства.
Па патрабаванні КДК парушэнні выпраўлены. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Звароты не па кампетэнцыі
Аналіз паступаючых у КДК вобласці зваротаў паказвае, што зачастую грамадзяне накіроўваюць звароты ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, у кампетэнцыю якіх рашэнне пастаўленых у зваротах пытанняў не ўваходзіць.
Так, у 1 квартале ў Камітэт паступіла 75 вусных зваротаў, з іх 53% перанакіравана ў іншыя дзяржаўныя органы для разгляду па кампетэнцыі. Варта сказаць, што, нягледзячы на гэта, каля 40% зваротаў КДК вобласці пакідае на кантролі ў сувязі з тым, што пытанні, пастаўленыя ў зваротах, з’яўляюцца сацыяльна значнымі для жыхароў рэгіёна.
Напрыклад, пытанні гандлёвага і бытавога абслугоўвання, у тым ліку абароны правоў спажыўцоў, згодна з п. 4 пераліку адносяцца да кампетэнцыі мясцовых органаў улады, па пытаннях няякаснага аказання медыцынскай дапамогі варта звяртацца ва ўпраўленне аховы здароўя, пытанні землеўпарадкавання і землекарыстання ўпаўнаважаны вырашаць сельскія і пасялковыя выканкамы і землеўпарадкавальныя службы райвыканкамаў, а па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання ў першую чаргу варта звяртацца ў арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду.
Таму Камітэт дзяржкантролю рэкамендуе грамадзянам, каб не губляць каштоўны час, перад тым, як накіраваць пісьмовы зварот, не паленавацца і зазірнуць у Пералік, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 №498, і дакладна вызначыць: які дзяржаўны орган (арганізацыя) абавязаны вырашыць праблему.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *