Шумилино посетила делегация из эстонского города Кохтла-Ярве

Актуалии Новости Президент

Пасябруем з Кохтла-Ярве

Кохтла-Ярве – горад на паўночным усходзе Эстоніі. Насельніцтва 35 тысяч чалавек. Горад узнік і развіваўся на радовішчы гаручых сланцаў, здабыча і перапрацоўка якіх з’яўляецца асновай эканомікі горада.

Падчас візіту ў Шуміліна дэлегацыі з эстонскага горада Кохтла-Ярве абмеркаваны магчымыя напрамкі супрацоўніцтва рэгіёнаў.
23 мая Шуміліна наведала дэлегацыя з эстонскага горада Кохтла-Ярве на чале з мэрам горада Людмілай Янчанкай. Ініцыятарамі візіту сталі Віктар Мірош, які прадстаўляе Шуміліншчыну ў Палаце прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, і Валерый Корб, дэпутат Рыйгікогу (Дзяржаўнага сходу) Эстонскай Рэспублікі. Віктар Вікенцьевіч з’яўляецца кіраўніком рабочай групы беларускага парламента па супрацоўніцтве з парламентам Эстоніі і ў мінулым годзе пабываў у горадзе Кохтла-Ярве.
Члены дэлегацыі сустрэліся з кіраўніцтвам нашага раёна. Падчас сустрэчы замежныя госці  расказалі пра свой горад, асноўныя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі, устаноў культуры і спорту, эканомікі рэгіёна. Старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Но-вікава расказала гасцям пра раён, прадставіла патэнцыяльныя напрамкі для двухбаковага супрацоўніцтва. У ходзе сустрэчы прадстаўнікі бакоў выказалі зацікаўленасць у развіцці стасункаў у сферы культуры і спорту, прапанавалі глыбей пазнаёміць з эканамічным патэнцыялам рэгіёнаў прадстаўнікоў бізнесу абедзвюх краін.
Напярэдадні дэлегацыя з Кохтла-Ярве правяла сустрэчу ў аблвыканкаме, дзе абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва з Віцебскай вобласцю, а таксама наведала шэраг сацыяльных аб’ектаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *