Современное жилье строят на селе

Актуалии Сельское хозяйство

Два дамы ў Сіроціне
У вёсцы Сіроціна для КУСГП “Сіроцінскі” будаўнікі ПМК-70 узводзяць два дабротныя дамы сядзібнага тыпу.  Адзін неўзабаве будзе здадзены пад ключ. Хаця праблемы тут не абмінулі. Як расказалі рабочыя, што чаравалі над другім домам, у тым, што рыхтуецца для здачы, не пафарбавана падлога, не прывезлі дзверы ў залу і на кухню, не падведзена ў дом сілавая лінія. Бачым: тратуарныя дарожкі на падворку выкладзены з асфальту, аднак яго не хапіла на тратуар, што ідзе паўз агароджы. Не зроблена планіроўка ўчастка. І гэта пры тым, што дом меркаваўся пад здачу ў першых чыслах жніўня.
На другім доме працавалі брыгады цесляроў і тынкоўшчыкаў. Асабняк будаўнікі павінны здаць у верасні. Цесляры скардзіліся: фартуна ёсць, а круг не той, трэба пакласці некалькі шыферын-касякоў, а не могуць. Не ведаюць яны, як вывесці навес над мураваным ганкам, якога яшчэ няма. Патрэбны муляры. У тынкоўшчыкаў сваё набалелае: працуеш, прыхопліваеш і выхадныя, а “выганяеш” усяго мільён з гакам, а маладыя дык і наогул тысяч 800.
На другім доме таксама клопатаў пад завязку, хаця і работа тут спорыцца лепш, чым на доме, што па-суседству.
Нялёгкі прыйшоў час для будаўнікоў, што і казаць…
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *