Праздник «Спорт — это здорово!» прошёл в Шумилино

Актуалии Новости Спорт, туризм

“Спорт – гэта здорава!”–
пад такой назвай у суботу, 19 мая, на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.

На ўрачыстым адкрыцці намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава расказвала пра перамогі шумілінскіх валейбалістаў і барцоў. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Ірына Іванаўна павіншавала са святам.
За плённую шматгадовую працу, прапаганду здаровага ладу жыцця ўдзячнасць райвыканкама атрымаў настаўнік фізкультуры Мікіціхінскай СШ Аляксандр Асташонак. За добрасумленную працу ўдзячнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама атрымалі настаўнікі фізкультуры Браніслаў Ільясевіч (Мішневіцкая школа), Уладзімір Кучко (Слабадская школа), Юрый Лапацін (Амбросавіцкая школа) і Віктар Гусакоў (Обальская СШ). За асабісты ўклад у развіццё спорту і фізічнай культуры, за актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах удзячнасці фізкультурна-аздараўленчага цэнтра атрымалі Рыта Бяззубенка, Сяргей Гоманаў, Дзмітрый Бяззубенка і Сяргей Каржуеў.
Сёлетняе спартыўнае свята ў большасці было аддадзена каралеве спорту – лёгкай атлетыцы. За перамогу змагаліся спартсмены з ПМК-70, УП ЖКГ, РЭС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАНС і ЗВЭС.  Адкрыла спартыўную праграму лёгкаатлетычная эстафета. Перамаглі лёгкаатлеты з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія менш чым на адну секунду апярэдзілі спартсменаў з РЭС.
Азарту і прагі да перамогі было шмат на кожным відзе праграмы. На “ўра” прайшлі спаборніцтвы па скачках у даўжыню, прычым пераможцы – Дзмітрый Бяззубенка (РАНС) і Кацярына Акуцёнак (аддзел адукацыі) – паказалі вельмі добрыя вынікі. Шмат жадаючых было паспрабаваць свае сілы ў штурханні гранаты (мужчыны) і мяча (жанчыны), перамогамі адзначыліся Яўген Асташонак і Кацярына Масько (абодва з аддзела адукацыі). Больш за ўсіх падцягнуўся Яўген Асташонак.
У стральбе з пнеўматычнай зброі самымі трапнымі аказаліся Андрэй Бяззубенка  (ПМК-70) і Кацярына Акуцёнак. У спаборніцтвах па шашках перамаглі Генадзь Язымаў (РЭС) і Дар’я Чарнічэнка (ПМК-70).
Завяршыў спартыўнае свята турнір па паркавым валейболе, у якім бралі ўдзел каманды “Райвыканкам”, “СДЮШАР – ФАЦ”, “Бяззубенкі” і “Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама”. Выйгралі спаборніцтвы Бяззубенкі.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *