9 мая, у Дзень Перамогі, у аграгарадку Мікіціха ля брацкіх могілак загінуўшым абаронцам Айчыны адбыўся ўрачысты прыём вучняў 4 класа Мікіціхінскай сярэдняй школы ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Віноўнікі ўрачыстасці былі ў прыўзнятым настроі, вельмі хваляваліся. Яны далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі, заўсёды выконваць законы піянераў Беларусі. І вось самы хвалюючы момант – завязванне гальштукаў, якое было даверана важатым і ганаровым гасцям.
Хочацца верыць, што юныя піянеры будуць годна працягваць традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў. Пройдзе час, і менавіта яны возьмуць на сябе адказнасць за будучыню нашай краіны.
Таццяна ГАЛУЗА,
класны кіраўнік 4-га класа Мікіціхінскай СШ.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.