В День семьи — подарки от профсоюза

Новости Общество Семья

“Сям’я – твой скарб на ўсё жыццё”

Сям’я для любога чалавека – сімвал жыцця, гэта надзейны тыл і прыстанак. Там чакаюць і любяць, там абароняць ад няпраўды і бед. Сям’я – нібыта маленькая кропелька ў прасторах радзімы. І чым больш шчаслівых сем’яў, тым мацней наша краіна. Многім сем’ям даравана шчасце ўсявышнім, а некаторым за сваё шчасце трэба змагацца. Маюцца на ўвазе  тыя бацькі, дзеці якіх маюць групу інваліднасці. Вось у такія сем’і падчас дабрачыннай акцыі “Сям’я – твой скарб на ўсё жыццё”, прысвечанай Дню сям’і, завітаў з падарункамі і цёплымі словамі старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Васіль Юхнавец.
Васіль Васільевіч наведаў сем’і ў Обалі, Мікіцісе, Амбросавічах, Бондараве і Дабеі. Сіла волі, настойлівасць, вялікае цярпенне і бязмерная любоў да сваіх дзяцей, вялікае жаданне іх вылечыць – вось што аб’ядноўвае сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Многія з іх не аказаліся сам-насам са сваёй бядой – дапамагаюць сваякі, знаёмыя і проста добрыя людзі. Некаторым пасільную дапамогу аказваюць прадпрыемствы, дзе працуюць дарослыя члены сям’і. І так хочацца верыць, што  многія дзеткі  вылечацца, стануць на ногі і іх бацькі зноў набудуць сапраўднае шчасце.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.

Васіль Юхнавец падчас сустрэчы ў Обалі
з Наталляй і Вячаславам Васкоўскімі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *