Лариса Зайцева из «Герой працы» получила награды от профсоюзов и милиции

Новости Общество

Узнагароды прафсаюзаў і міліцыі вобласці

На мінулым тыдні ў аблвыканкаме прайшоў прыём прадстаўнікоў СМІ Віцебскай вобласці, на якім былі падведзены вынікі абласных конкурсаў для друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі вобласці.
Да кіраўніцтва аблвыканкама далучыліся і прадстаўнікі пракуратуры вобласці, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, абласнога ўпраўлення Следчага камітэта, прафсаюзаў Віцебшчыны, якія з нагоды прафесійнага свята журналістаў адзначылі асобныя выданні і супрацоўнікаў рэдакцый газет і тэлерадыёкампаній.

Сваю долю ўзнагарод атрымала і загадчык аддзела рэдакцыі газеты “Герой працы” Ларыса Зайцава.
Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў ФПБ Беларусі Іван Вазміцель уручыў  дыплом пераможцы абласнога конкурсу на лепшае асвятленне прафсаюзнай дзейнасці ў СМІ ў намінацыі “Лепшы аўтарскі матэрыял” (на здымку).
Таксама Ларыса Зайцава была ўзнагароджана граматай упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама –  “за высокі прафесіяналізм, плённае супрацоўніцтва і творчую ініцыятыву ў справе папулярызацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Віцебскай вобласці”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *