Мнагадзетным і малазабяспечаным дапаможа дзяржава
Як паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям аказваецца адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі. Крытэрыем для атрымання дапамогі з’яўляецца даход на аднаго члена сям’і ў памеры менш 442360 рублёў.
Па ўсіх пытаннях трэба звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (1 паверх, каб. №107, тэл. 4-27-07).
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.