650 лет стоит на высоком берегу Двины деревня Надежино

Актуалии Край шумілінскі Сельское хозяйство

Надежинцы

Тут пасяліліся людзі 650 год таму
У вёсцы Надзежына пастаянна пражываюць каля дваццаці вяскоўцаў, а вось улетку вёска сапраўды ажывае: і сваякі да сваіх родных прыязджаюць, і дачнікі адпачываюць. Але ўсе яны любяць сваё Надзежына, як, напрыклад, Л. П. Тарасава, пабываўшы тут адзін раз, назаўсёды пераехала з Масквы жыць.
Сапраўды, не ўлюбіцца ў Надзежына немагчыма. Месціцца вёска на высокім беразе Дзвіны, побач – лясы. Хараство прыроды здзіўляе сваёй непаўторнасцю і цнатлівасцю. І людзі тут такія ж – добрыя і адкрытыя, як сама наша беларуская прырода.
6 жніўня Надзежына жыло асаблівай падзеяй – тут ладзілася свята вёскі. У Надзежыне кожны ведае  гісторыю сваёй вёскі, не праз адно пакаленне перадаецца паданне, як 650 гадоў была яна заснавана.
Пра кожнага жыхара знайшлося ў вядучых нямала цёплых слоў. Ніхто не застаўся без увагі. А мастацкія нумары, што падрыхтавалі работнікі Мішкавіцкага клуба, успрымаліся вяскоўцамі на ўра, яны і падпявалі, і танчылі…
Падчас свята ўсё было арганічна ўзаемазвязана: і выстава захапленняў жыхароў, і конкурсныя стравы, і выступленне маладых людзей, якія адпачывалі тут у летніку, арганізаваным каталіцкай абшчынай, і, нарэшце, гандаль райспажыўтаварыства. А завяршылася мерапрыемства святочным феерверкам, падрыхтаваным вяскоўцамі ў гонар іх вёскі.
Свята Надзежына ўдалося. Пра гэта сведчыць і той факт, што амаль кожны з вяскоўцаў падыйшоў да карэспандэнта раёнкі з просьбай выказаць падзяку праз раённую газету загадчыцы Мішкавіцкага СДК З. А. Касьянавай за арганізаванае мерапрыемства…
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *