Призвали в армию – кредит за жильё платить не нужно

Молодёжь Общество Официально

Льготы ваеннаслужачым
З 1 жніўня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №336 “Аб некаторых гарантыях грамадзянам, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу”.
У мэтах павышэння ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу:
1. грамадзянам, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу, прадстаўляецца адтэрміноўка вяртання (пагашэння) крэдыту (у тым ліку льготнага) на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жыллёвых памяшканняў і выплаты працэнтаў, платы (камісійных і іншых плацяжоў) за карыстанне гэтым крэдытам за час праходжання імі такой службы (далей – адтэрміноўка);
2. адтэрміноўка прадстаўляецца з дня праходжання грамадзянінам тэрміновай вайсковай службы і да дня звальнення грамадзяніна з гэтай службы;
3. прадстаўленне адтэрміноўкі ажыццяўляецца на падставе дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жыллёвых памяшканняў пры прадстаўленні грамадзянінам, які праходзіць тэрміновую вайсковую службу, у банк даведкі пра месца службы і займаемую пасаду па тыпавой форме, якая зацверджана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны па згодзе Міністэрства абароны, з указаннем у даведцы даты пачатку праходжання тэрміновай вайсковай службы;
4. грамадзянін, якому прадстаўлена адтэрміноўка, для пацвярджэння тэрмінаў праходжання тэрміновай вайсковай службы павінен прадставіць у банк даведку аб часе службы (выдаецца па месцы праходжання тэрміновай вайсковай службы па тыпавой форме, якая зацверджана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны па згодзе з Міністэрствам абароны) у выпадках: заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору аб спыненні дзеяння адтэрміноўкі (пры датэрміновым звальненні з тэрміновай вайсковай службы, заключэнні кантрактаў аб праходжанні вайсковай службы); звальненні з тэрміновай вайсковай службы.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раёна.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *