Светлана Аглушевич работает в детском саду более 20 лет

Образование Сельское хозяйство

Дабрынёй сагравае дзіцячыя сэрцы

Дзіцячы сад – цудоўная краіна бесклапотнага дзяцінства, дзе кожны з нас знайшоў першых сяброў, атрымаў першыя веды, адкрыў у сабе задаткі таленту. І ўсё гэта дзякуючы старанным выхавальнікам. Такім, як Святлана Станіславаўна Аглушэвіч з Мішкаўскага дзіцячы сад-пачатковай школы.
Святлана Аглушэвіч працуе выхавальнікам больш за дваццаць гадоў. За гэты час выхавала не адно пакаленне. Сёння яе першыя, цяпер ужо дарослыя выхаванцы, прывялі ў дзіцячы сад і сваіх дзяцей. Бацькі з Мішкавіч давяраюць Святлане Станіславаўне, бо кампетэнтнасць выхавальніка праверана часам.
Як і ў большасці сельскіх дзіцячых садоў, у С. С. Аглушэвіч – рознаўзроставая група, якая налічвае 16 дзетак. Магчыма, некаторыя падумаюць, што на вёсцы выхавальніку працаваць лягчэй – усё ж не трыццаць выхаванцаў. Але ж нельга скідваць з рахунку тое, што работу адначасова трэба арганізаваць адразу па трох праграмах – для малодшых дзяцей, сярэдняга і старэйшага ўзростаў. “З другога боку, у рознаўзроставай групе ёсць свае перавагі, – кажа Святлана Станіславаўна. – У нас, як у вялікай дружнай сям’і: старэйшыя прыглядаюць за малодшымі, ну, а малодшыя вучацца ад старэйшых. Стараюся арганізаваць работу так, каб выхаванцы атрымлівалі веды не толькі пад кіраўніцтвам дарослага, але і самастойна”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *