Шумилинские спортивные победы

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У аўторак, 3 красавіка, у Віцебску прайшло абласное першынство па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў.
Барцы нашага раёна заваявалі шэсць медалёў. Чэмпіёнамі вобласці сталі абальчане (трэнер Пётр Ганушчанка) Ягор Ганушчанка (вагавая катэгорыя 87 кг),  Вадзім Грачухін (вагавая катэгорыя 82 кг), Мікіта Барсукоў (вагавая катэгорыя 63 кг) і шумілінец Вадзім Лягчонак (вагавая катэгорыя 57 кг), якога трэніруе Юрый Сцяпанаў. Абальчане Дзмітрый Кучмароў і Яўген Грачухін занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
*  *  *
У Мінску ў рамках “Алімпійскіх дзён моладзі па грэка-рымскай барацьбе” прайшло першынство Беларусі сярод барцоў 2001-1003 гадоў нараджэння.
Шумілінскі спартсмен Кірыл Крыўко (трэнер Юрый Сцяпанаў) у вагавой катэгорыі 92 кг заваяваў трэцяе месца.  Таксама Кірыл выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту.

Вавінам в’ет во дао
Мінск прымаў ўдзельнікаў  рэспубліканскіх спаборніцтваў па вавінам в’ет во дао.
Трэць каманды Віцебскай вобласці складалі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская) раённага цэнтра дзяцей і моладзі.  У катэгорыі “паядынак” першымі сталі Лізавета Шаракова, Багдан Ушал і Яўген Шаблін, другое месца ў Марка Бурлакова, трэція – у Антона Малахава і Вольгі Кляшчонак. У катэгорыі “тэхніка” шумілінскія спартсмены выйгралі чатыры медалі. Другія месцы ў практыкаваннях са зброяй – у Захара Сімановіча і ў практыкаваннях без зброі – у Вольгі Кляшчонак. Марк Сімановіч і Лізавета Шаракова сталі трэцімі ў практыкаваннях без зброі.
Па выніках спаборніцтваў спартсмены Віцебшчыны занялі другое агульнакаманднае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №27 ад 06.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *