Новые успехи воспитанников Шумилинской детской школы искусств

Актуалии Культура Новости

Юныя баяністы і вакалісты
Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў працягвае радаваць нас сваімі творчымі перамогамі. На гэты раз поспехаў дабіліся баяністы і спевакі.
Навучэнцы харавога аддзялення ДШМ (загадчык аддзялення Алена Сініцкая) 22 сакавіка прынялі ўдзел у III абласным конкурсе юных вака-лістаў.
Конкурс праходзіў у два этапы. Пасля першага этапа, на які трэба было падаць відэазапіс, з 10 шумілінскіх салістаў у фінал выйшлі двое: Аляксандра Графская (настаўнік Н. І. Жаваранкава) і Марыя Карась (настаўнік А. Ю. Літуноўская).
Талент і выдатнае выканаўчае майстэрства дапамаглі Марыі Карась заняць другое месца, журы адзначыла народную манеру выканання юнай спявачкі.
Марыя Карась, дарэчы, выступала ад раённага цэнтра культуры, які мае поўнае права запісаць яе поспех на свой рахунак.
Аляксандра Графская стала дыпламантам конкурсу.
А 24 сакавіка навучэнцы інструментальнага аддзялення ДШМ (загадчык аддзялення Святлана Чарткова) заявілі пра сябе на VIII Міжнародным фестывалі-конкурсе “Славянскі карагод”, які праходзіў у Смаленску.
Больш за 200 музыкантаў з чатырох краін сабраліся на фестываль. Шуміліна прадстаўлялі Кіра Багданава (настаўнік Г. Р. Багданава), а таксама Канстанцін Багачоў і Кацярына Вінаградава (настаўнік А. Д. Ільінец). Яны выступалі ў намінацыі “Інструментальнае выкананне”. Актыўна перажывала за іх група падтрымкі, якая разам з музыкантамі паехала ў Смаленск.
І нашы землякі не падвялі. Яны паказалі цікавую праграму і годна прадставілі сваю школу на міжнародным паядынку.
Па выніках конкурсу Кіра Багданава і Канстанцін Багачоў сталі лаўрэатамі трэцяй ступені, атрымалі кубкі і сувеніры. Кацярына Вінаградава стала дыпламантам першай ступені. Удзячныя лісты за добрую падрыхтоўку баяністаў атрымалі настаўнікі Шумілінскай ДШМ.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *