Гатоўнасць недастатковая
Пытанні падрыхтоўкі сельгасарганізацый вобласці да вясенніх палявых работ знаходзяцца на пастаянным кантролі ў КДК вобласці. Праведзены ў сакавіку маніторынг паказаў, што ў вывучаных гаспадарках Дубровенскага раёна тэхніка, у першую чаргу энерганасычаныя трактары і камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты, мела недастатковую гатоўнасць.
Згодна з графікам рамонту тэхнікі, распрацаванаму аблсельгасхарчам, да 1 сакавіка 95% трактароў і пасяўных агрэгатаў павінны былі быць гатовы да правядзення вясенніх палявых работ.
Не жывеш, а плаціць абавязаны
КДК вобласці выявіў факты незабеспячэння спагнання ДП “ЖРЭТ г. Віцебска” з уласнікаў нежылых памяшканняў, размешчаных у шмат-кватэрных жылых дамах г. Віцебска, платы за жыллёва-камунальныя паслугі.
Згодна з нормамі жыллёвага заканадаўства разам з жыльцамі шмат-кватэрных жылых дамоў плату за жыллёва-камунальныя паслугі абавязаны ўносіць уласнікі нежылых памяшканняў, размешчаных у дадзеных дамах. Гэта плата павінна ўносіцца з дня ўзнікнення права ўласнасці на нежылое памяшканне згодна з дагаворамі на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Уласнікі такіх памяшканняў не звярталіся за заключэннем дагавораў, і як вынік – не кампенсавалі выдаткі на ўтрыманне, эксплуатацыю і бягучы рамонт шматкватэрнага жылога дома, расходы на электраэнергію, спажываемую ў жылым доме на асвятленне дадатковых памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, не рабіліся адлічэнні і на капрамонт, не спаганяўся зямельны падатак і г. д. Выбарачнымі кантрольнымі мерапрыемствамі выяўлена больш за 30 такіх фактаў.
КДК сумесна з органамі ўнутраных спраў будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням (бяздзеянню) работнікаў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія не забяспечылі своечасовае заключэнне дагавораў і спагнанне з уласнікаў нежылых памяшканняў адпаведных плацяжоў.
Пра капрамонт і нямэтавае выкарыстанне сродкаў
Улічваючы шматлікія звароты грамадзян па пытанні правядзення капітальнага рамонту жылых дамоў, КДК вобласці вывучыў пытанне выканання патрабавання заканадаўства пры выкарыстанні арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі адлічэнняў жыльцоў на капрамонт.
Устаноўлена, што асобнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не забяспечана прыняцце рашэнняў аб залічэнні сродкаў ад унясення плацельшчыкамі платы за капрамонт на спецрахункі, адкрываемыя выканкамамі.
Так, да 2016 года заканадаўствам дазвалялася акумуляванне сродкаў ад унясення плацельшчыкамі платы за капрамонт на рахунках арганізацый, што ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду. З сакавіка 2016 года адлічэнні на капрамонт падлягаюць акумуляванню на спецрахунках, адкрываемых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Выяўлена, што ў шэрагу раёнаў вобласці працягваецца акумуляванне па старой схеме. Асобныя гаспадаркі дапускаюць нямэтавае выкарыстанне гэтых сродкаў.
Прыняты меры па вяртанні арга-нізацыямі ЖКГ выкарыстаных не па мэтавым назначэнні сродкаў, прызначаных на капрамонт.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2018 г.