“П’яная” цыгарэта – самая частая прычына гібелі людзей на пажарах

Безопасность Общество

Цыгарэта як пропуск на той свет

Часцей за ўсё пажары з гібеллю людзей здараюцца ў прыватным сектары, а не ў  гарадскіх шматпавярхоўках. Прычынай смерці, як правіла, становіцца неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.
Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна! Калі вы не можаце адмовіцца ад цыгарэты і ўсё ж курыце дома, то зрабіце гэты працэс максімальна бяспечным. Ні ў якім разе не кідайце непатушаныя цыгарэты на падлогу і не курыце ў ложку. Акуркі складвайце ў бляшанку, лепш за ўсё напоўненую вадой. “П’яная” цыгарэта – самая частая прычына гібелі людзей на пажарах. Нярэдка аматары тытуню нясуць пагрозу не толькі сабе, але і іншым людзям, родным і блізкім. Таму мы заклікаем усіх вас звярнуць увагу на паводзіны людзей, якія жывуць побач. Нагадайце ім пра шкоду курэння, а таксама раскажыце пра вынікі, да якіх можа прывесці гэтая нездаровая звычка.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.
Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *