17 юнакам і дзяўчатам Шумілінскага раёна 15 сакавіка ўрачыста ўручылі пашпарты

Актуалии Молодёжь Общество

17 юнакоў і дзяўчат Шуміліншчыны сталі грамадзянамі Беларусі

З 2004 года па ініцыятыве ГА БРСМ у Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная  Дню Канстытуцыі. У нашым раёне  ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі ўчора ў Шумілінскім краязнаўчым музеі – тут адбыўся сучасны грамадзянскі абрад “Уручэнне пашпартоў”.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына  Новікава павіншавала маладых людзей са святам, адзначыла, што гэта падзея вельмі знакавая і важная для тых, хто сёння атрымлівае пашпарт. Быць грамадзянінам нашай краіны ганарова і адказна. Юнакам і дзяўчатам яна пажадала годна несці праз усё жыццё пачуццё любові да Айчыны, да роднай зямлі. Ірына Мікалаеўна падкрэсліла, што сёлетні год вельмі сімвалічны:  2018 год Прэзідэнтам краіны аб’яўлены Годам малой радзімы.
Ірына Новікава разам з вядучым спецыялістам групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Аленай  Пракоф’евай уручыла 17  юнакам і дзяўчатам з розных школ раёна іх галоўны дакумент – пашпарт.
У гэты ж дзень новымі членамі папоўнілася грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Членскія білеты БРСМ пяці юнакам і дзяўчатам уручыла в.а.
першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова.
Святочнае мерапрыемства цудоўна дапоўнілі музычныя нумары.
Тэкст і фота Аляксандра ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №21 ад 16.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *