Молодёжь может попробовать свои силы в конкурсе «Золотое перо «Белой Руси»-2018″

Молодёжь Новости Общество

“Залатое пяро “Белай Русі»-2018”

Раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” прапануе вучнёўскай і рабочай моладзі ва ўзросце да 30 год прыняць удзел у конкурсе «Залатое пяро “Белай Русі”-2018», які праводзіць РГА “Белая Русь” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На раённым этапе арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Задачамі конкурсу з’яўляецца:
папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцяў; прыцягненне ўвагі моладзі да сацыяльна значных праблем грамадства; заахвочванне і стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці моладзі.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
1. “Медыя III тысячагоддзя” – конкурс эсэ, якія адлюстроўваюць погляд аўтара на сучасныя медыя і ролю моладзі ў жыцці грамадства.
2. “Беларусь – краіна тваіх магчымасцяў” – конкурс друкаваных матэрыялаў пра магчымасці і перспектывы сучаснай моладзі ў Беларусі. Для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 12 да 17 год.
3. “Разам весела крочыць” – конкурс мастацкай фатаграфіі пра сямейны адпачынак і турызм у Беларусі.
4. «Майстар сваёй справы» – конкурс відэапраектаў пра людзей, якія знайшлі сваё прызванне ў прафесіі.

Умовы, тэрміны і парадак правядзення
Конкурс работ творчай моладзі «Залатое пяро “Белай Русі”» праводзіцца ў тры этапы.
Першы – раённы. Конкурснае журы фарміруюць раённыя арганізацыі разам з рэдакцыямі раённых СМІ.
Конкурсныя матэрыялы да 2 красавіка 2018 года дасылаюцца на электронны адрас раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” br.shum@mail.ru.
Да 16 красавіка конкурснае журы вызначае пераможцаў раённага этапа (1, 2 і 3 месцы) у кожнай намінацыі
Другі – абласны. У абласным этапе ўдзельнічаюць пераможцы раённага этапа. Работы прымаюцца да 23 красавіка, пераможцы вызначаюцца да 14 мая.
Трэці – рэспубліканскі. У рэспубліканскім этапе ўдзельнічаюць пераможцы абласнога этапа. Прыём работ ажыццяўляецца да 16 мая.
Патрабаванні да прадстаўленых матэрыялаў:
– звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку поўнасцю, дата нараджэння, месца працы/вучобы, дамашні адрас, тэлефон, адрас электроннай пошты, назва конкурснай работы, намінацыя, да якой адносіцца матэрыял);
– друкаваныя матэрыялы аб’ёмам да 3 старонак (шрыфт Times New Roman, 14 памер шрыфта, міжрадковы інтэрвал 18 пт.);
– фота – не больш за 5 здымкаў (фотаработы прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, у фармаце JPG, прыдатныя для друкавання ў фармаце А3, назва файла кожнай фатаграфіі павінна ўключаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара і назву);
– відэаролік павінен быць кратным 15 секундам (15, 30, 45) і не перавышаць 600 секунд.
Конкурсная работа павінна адказваць наступным патрабаванням: тэкст павінен быць кароткім, лаканічным, арыгінальным; наяўнасць эмацыянальнай афарбоўкі, носьбітам якой з’яўляюцца колер, святло, шрыфт, малюнак, графічныя элементы, інтанацыя і іншае; адсутнасць звестак, не адпавядаючых сапраўднасці.
Вынікі рэспубліканскага этапа падводзціь журы ў перыяд з 15 мая да 1 чэрвеня 2018 года. Работы пераможцаў этапаў будуць размешчаны на сайтах і друкаваных версіях рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, а таксама на сайтах арганізацыйных структур “Белай Русі”.
Пераможцы рэспубліканскага этапа ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі ў памеры: 1 месца – 10 БВ, II месца – 7 БВ, III месца – 5 БВ. Пра дату ўзнагароджання будзе паведамлена на сайце арганізацыі, а таксама кожнаму пераможцу асабіста.
Надрукавана ў №21 ад 16.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *