Открывается весенняя охота

Новости

Адкрываецца вясновае паляванне

Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін дазволена паляванне на гусака белалобага, гусака-гуменніка, гусака шэрага, канадскую казарку. Паляваць можна на птушак любога полу і ўзросту ружэйным спосабам з засады толькі са скрадка. Дазваляецца прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў са шротам. Для вышуку і падачы здабычы дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’еры, таксы, выжлы, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі.
Валерый ЛУК’ЯНОВІЧ, начальнік Гарадоцкай МРІ.
Надрукавана ў №21 ад 16.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *