15 марта — День потребителя

Общество Экономика

15 сакавіка – Дзень спажыўца: «Зробім  лічбавыя  рынкі справядлівымі і сумленнымі»

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» штогод 15 сакавіка ў краіне адзначаецца Дзень спажыўца.
У 2018 годзе тэмай Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў абрана «Зробім лічбавыя рынкі  справядлівымі і сумленнымі». Гэта тэма падтрымана Кансультацыйным саветам па абароне правоў спажыўцоў дзяржаў-удзельніц СНД для правядзення Дня спажыўца ў краінах СНД.
Усё актыўней у наша жыццё ўваходзяць лічбавыя тэхналогіі, якія  змяняюць характар многіх паслуг і прадуктаў. Так, да ўжо звыклых паслуг па забеспячэнні анлайн-аплаты за набытыя паслугі і тавары сёння дадалася магчымасць карыстацца настройкамі аўтаплацяжоў на аплату жыллёва-камунальных паслуг, мабільнай сувязі і Інтэрнэту.
У гэтай сувязі асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць забеспячэнню выканання правоў спажыўцоў на свабоду выбару тавара і на атрыманне поўнай, сапраўднай і зразумелай інфармацыі аб таварах, работах, паслугах, а таксама аб выканаўцах, прадаўцах, вытворцах і пастаўшчыках з тым, каб спажыўцы прымалі абгрунтаваныя рашэнні адносна набыцця тавараў (работ, паслуг).
Давер і бяспека  спажыўцоў – залог поспеху лічбавай эканомікі.

Па ўсіх пытаннях абароны правоў спажыўцоў можна звяртацца да начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Калыхан Галіны Тадэвушаўны (тэл. 4-11-44).
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *