Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Няма сістэмы ў капрамонце жылля
Аршанскім міжраённым КДК у ходзе маніторынгу вывучана пытанне арганізацыі і правядзення капітальнага рамонту жыллёвага фонду ў Оршы і Аршанскім раёне.
Выяўлена, што ў выніку неналежнай арганізацыі работ КУП “Оршакамунгас” на працягу апошніх год сістэматычна не выконваліся бягучыя графікі капрамонту жыллёвага фонду. Выдзеленыя прадпрыемству на гэтыя мэты сродкі не асвойваліся, тэрміны заканчэння рамонту пераносіліся з месяца ў месяц, з году ў год. А сродкі маглі ісці на іншыя мэты.
Вынікі маніторынгу сталі прадметам разгляду ў Аршанскім райвыканкаме. Службовыя асобы Оршакамунгасу прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Пытанне выканання графіку капрамонту ў 2018 годзе ўзята на жорсткі кантроль. Вызначаны тэрміны вяртання сродкаў, выкарыстаных не па мэтавым прызначэнні. З улікам сацыяльнай значнасці пытанні капрамонту жыллёвага фонду будуць заставацца на кантролі ў Аршанскім МР КДК.

Запазычанасць па зарплаце
На 1 студзеня 2018 года праблемная запазычанасць па зарплаце арганізацый у параў-нанні з пачаткам 2017 года скарацілася ў 2 разы і мелася ў 30 арганізацыях на суму 0,93 млн. руб. (на 1.01.2017  – 2,19 млн. руб. у 58 арганізацыях).
За парушэнні працоўнага заканадаўства КДК вобласці за 2017 год да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на суму 4,7 млн. руб. прыцягнуў 11 службовых асоб і 11 арганізацый, за неналежнае выкананне абавязкаў па своечасовай аплаце працы да 19 кіраўнікоў арганізацый-даўжнікоў прыменены меры дысцыплінарнага ўздзеяння.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *