Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём міліцыі!
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў нясуць сваю нязменную вахту па абароне правоў, свабоды, законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. Гэта заўсёды было цяжкай, небяспечнай справай і ў той жа час высакароднай і ганаровай.
Дзень міліцыі – гэта дзень мужных і моцных духам людзей, якія сваёй нялёгкай працай забяспечваюць грамадскую стабільнасць. Праяўляючы самаадданасць, нярэдка звязаную з гераізмам, вы з гонарам несяце высокую місію – служыце народу і дзяржаве, стаіце на варце спакою. Упэўнены, што пры рашэнні пастаўленых задач вы будзеце служыць прыкладам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці.
Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач. Міру, шчасця, сямейнага дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №18 ад 02.03. 2018 г.