Катание с горки в шумилинском сосоннике закончилось травмами

Актуалии Безопасность

Вось лячу я з горкі…

Зіма дорыць нам шмат радасці і бадзёрасці. Нават шкада жыхароў паўднёвага паўшар’я, якія ніколі не адчувалі радасці ад гуляння ў сняжкі, лепкі снегавіка, катання на лыжах, каньках і санках… Зімовыя забавы асабліва даспадобы дзецям, якія нават гаджэты адклалі ўбок і паспяшаліся на каток, на лыжню, на горку.
Праўда, радасць падчас азмрочваецца неспадзяванымі расчараваннямі і траўмамі. Асабліва вызначылася ў гэтым плане горка ў шумілінскім сасонніку.
Толькі за апошнія дзесяць дзён тут здарыліся дзве сур’ёзныя траўмы, паведаміла рэдакцыі раённы педыятр Лідзія Суханава. Лідзія Валянцінаўна расказала, што пацярпелі двое 15-гадовых падлеткаў, абое шпіталяваны. І калі дзяўчынцы яшчэ пашчасціла, і яна хутка ўжо забудзе пра траўму пазваночніка, то хлопцу прыйдзецца не адзін тыдзень аднаўляць сваё здароўе.
А ўсё з-за таго, што на гэтай каварнай горцы, з якой на “ватрушках”, на санках і проста на кляёнках, ляцяць дзеці, ёсць небяспечны трамплін і выбітая яміна, дзе і здараюцца траўмы.
І гэты хлопец ляцеў разам з сябрамі, іх падкінула на трампліне, а пры прызямленні ён ударыўся аб калена сябра. У выніку – закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом шыйных пазванкоў. Ён, безумоўна, паправіцца, спецыялісты абласной бальніцы дапамагаюць яму ў гэтым.
Але ж болю і слёз магло б не быць, калі б…!
У рэшце рэшт камунальнікам ці гаспадарам сасонніку даўно пара зрабіць горку бяспечным месцам адпачынку!
Аліна ПЯТРОВА.

Фота носіць ілюстрацыйны характар
Надрукавана ў №18 ад 02.03. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *