Вода, тепло, зарплаты — с наболевшими вопросами люди обращались к руководителю района

Общество Президент

Дзе з’есці булачку і як адрамантаваць дах…

На “прамую лінію”, якую праводзіў у суботу старшыня райвыканкама А. І. Снараў, патэлефанавалі восем чалавек з розных населеных пунктаў раёна.  Людзі прасілі дапамагчы з набыццём сена і адтэрміноўкай камунальных плацяжоў, скардзіліся на адсутнасць кропак грамадскага харчавання ў цэнтры Шуміліна.
Палова ўсіх пытанняў, што былі зададзены, адносяцца да праблем жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта невыпадкова, бо галіна ахоплівае вялікі комплекс жыццёва важных паслуг і тычыцца літаральна кожнага чалавека. Так, жыхарку Обалі хваляваў працякаючы дах, а ў Шуміліне паскардзіліся на зацякаючыя швы ў панельных сценах і на батарэі, якія не грэюць. Таксама з райцэнтра была скарга на якасць капітальнага рамонту, які вядзецца ў доме па вуліцы Ленінскай. З вёскі Мазекі паведамілі пра адсутнасць вады ў вясковым водаправодзе. Усе пытанні былі адрасаваны адказным работнікам райвыканкама і кіраўнікам адпаведных службаў УП ЖКГ, «Полацкводаканала», ПМК-70.
Па двух званках, з Мішневіч і Светласельскага, заяўнікам, якіх цікавіла выплата зарплаты, кіраўнік раёна патлумачыў, што ўлады трымаюць гэтую праблему на пастаянным кантролі,  вядуць перамовы з кіраўніцтвам перапрацоўчых прадпрыемстваў аб авансавых выплатах на гэтыя мэты. Але не заўсёды гэтыя пытанні вырашаюцца станоўча, тым больш, што ў гаспадарках зімой адзінай крыніцай паступлення грошай з’яўляецца малако, а пахваліцца высокімі надоямі і якасцю малака, на жаль, у сельгасарганізацыях не могуць.
Усе пытанні пастаўлены на кантроль, дадзены даручэнні адпаведным службам.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *