Галасаванне ў дзень выбараў

Актуалии

Галасаванне ў дзень выбараў
Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання праводзяцца 18 лютага 2018 года з 8.00 да 20.00.

Дакументы, па якіх выдаецца бюлетэнь
Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, які ўключаны ў спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з пералічаных ніжэй дакументаў, выдадзеных паўнамоцнымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь: ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы); службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі); вадзіцельскага пасведчання; пенсійнага пасведчання, пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі); студэнцкага білета; даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт); пасведчання на права жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).

Галасаванне на ўчастку
На сваім участку для галасавання звярніцеся да члена выбарчай камісіі, каб атрымаць бюлетэнь.
У залежнасці ад вашага месца жыхарства выдадуць 2 ці 3 бюлетэні для абрання ў адпаведны абласны, раённы і сельскі Савет дэпутатаў. Для рэалізацыі прынцыпу тайнага галасавання трэба прайсці ў кабіну (пакой) для тайнага галасавання, дзе неабходна запоўніць выдадзены бюлетэнь. У ім утрымліваюцца прозвішчы, імёны і імёны па бацьку кандыдатаў у дэпутаты ў алфавітным парадку, а таксама біяграфічныя дадзеныя пра іх.
Пры галасаванні пастаўце любы знак (птушку, крыжык і іншае) у квадраце справа ад кандыдата, за якога вы галасуеце. Калі выбраць кандыдата не ўдалося, пастаўце знак у квадраце справа ад слоў “Супраць усіх кандыдатаў”.
Запоўнены бюлетэнь апускаецца ў спецыяльную скрыню для галасавання. Калі пры запаўненні бюлетэня вы зрабілі памылку, неабходна звярнуцца да члена выбарчай камісіі за паўторнай выдачай бюлетэня.

Галасаванне па месцы знаходжання
Калі па стане здароўя ці іншых паважлівых прычынах вы не маеце магчымасці прыйсці ў дзень выбараў на ўчастак для галасавання, то можаце пісьмова ці вусна звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць для вас галасаванне па месцы знаходжання ў дзень выбараў (на даму).  З такой просьбай вы можаце самастойна ці праз суседзяў, сваякоў звярнуцца ва ўчастковую камісію да 18 лютага 2018 года (не пазней 18.00). Прычыну немагчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання афіцыйна пацвярджаць не патрабуецца.
Надрукавана ў №14 ад 16. 02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *