И каждый год 15 февраля воины-интернационалисты собираются вместе

Актуалии Общество

Без права на забыццё

Усё далей адыходзяць у гісторыю афганскія падзеі, але іх удзельнікі, якія маладымі хлопцамі прайшлі тымі вогненнымі дарогамі, і сёння памятаюць кожную атаку, кожны стрэл, кожную смерць сяброў. Не часта яны могуць сустрэцца, пасядзець, пагутарыць, успомніць баявых таварышаў. Але штогод 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адкладваюць усе свае справы і збіраюцца разам.
Шматлюдна было 15 лютага і ў гарадскім парку ў Шуміліне каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, дзе прайшоў мітынг. У ім бралі ўдзел старшыня райвыканкама А. І. Снараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу  Рэспублікі Беларусь В. В. Мірош, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі грамадскасці, арганізацый раёна. Удзельнікі мітынгу  ўшанавалі памяць тых, хто загінуў на чужой зямлі, выконваючы свой воінскі абавязак. Каля 800 беларусаў загінула на афганскай зямлі, з іх 109 – з Віцебшчыны. Не вярнуліся на радзіму і чатыры нашых землякі – Анатоль Скобаў, Віктар Угнявёнак, Пётр Чуркін і Іван Сакалоў.
Намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава падкрэсліла, што вайна ў Афганістане была сапраўднай школай мужнасці для нашых салдат, і гонар за подзвігі, гераізм воінаў неаддзельныя ад светлай памяці пра тых, хто не вярнуўся з бою. І сёння мы не павінны забываць, што зрабілі гэтыя мужныя людзі.
Старшыня раённай арганізацыі  “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” М. В. Шчарбіцкі нагадаў пра падзеі ў Афганістане і пра вывад савецкіх войск з Афганістана. “У нашым раёне 53 воіны-інтэрнацыяналісты, – адзначыў Мікалай Вячаслававіч. – Ад імя раённай арганізацыі кожнаму з іх хачу пажадаць моцнага здароўя, мірнага неба і дабрабыту”.
Багата людзей сабралася ля мемарыяльнай дошкі воіну-інтэрнацыяналісту Віктару Угнявёнку.  Адным з выступаючых быў яго аднапалчанін Р. К. Юхневічус. Ромас Канстанцінавіч адзначыў, што яму давялося служыць разам з Віктарам Угнявёнкам. “Гэта быў вельмі сумленны афіцэр, якога паважалі як афіцэры, так і салдаты. Памяць пра яго будзе са мной назаўсёды”, – сказаў Р. К. Юхневічус.
Удзельнікі мітынгаў усклалі вянкі і кветкі да памятнага знака і мемарыяльнай дошкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У музеі  прайшла тэматычная сустрэча “У памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах”, на якой актывістам арганізацыі за актыўную грамадзянскую пазіцыю ў жыцці былі ўручаны падзячныя лісты.
Па традыцыі ў гэты дзень старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК А. М. Собін, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведалі сем’і  воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №14 ад 16. 02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *