2017 год подарил Шумилинскому району 3 двойни

Общество Семья

2017 год падарыў раёну 3 двойні

У 2017 годзе аддзелам загса і сельскімі выканаўчымі камітэтамі раёна зарэгістравана 187 нараджэнняў (у  2016 годзе – 205). З іх 80 хлопчыкаў і 107 дзяўчынак.148 дзетак нарадзілася ў поўных сем’ях, у 39 выпадках нараджэнне дзіцяці зарэгістравана ў матуль, якія не знаходзяцца ў шлюбе.
У 51 сям’і нарадзілася па першаму дзіцяці, у 79 – па другому, у 44 – па трэцяму, у 10 – па чацвёртаму, у 2 – па пятаму і адна сям’я нарадзіла шостае дзіця. 2017 год падарыў раёну 3 двойні.

Ад Аляксея да Ясеніі
Усяго пры выбары імёнаў бацькі выкарысталі 35 мужчынскіх і 47 жаночых імя. Самымі папулярнымі ў нашым раёне ў 2017 годзе сталі для хлопчыкаў імёны Арцём, Мікіта, Аляксей, Глеб, Дзмітрый, Ягор; для дзяўчат – Анастасія, Марыя, Валерыя, Ксенія, Варвара, Дарына, Дар’я. Выбіралі бацькі і рэдкія імёны: з’явіліся ў нашым раёне Арцемій, Дамір, Назар, Лука, а таксама Адэліна, Ясенія, Стэфанія, Злаціслава.
Характарызуючы ўзроставыя катэгорыі бацькоў, можна адзначыць, што самым маладым бацькам споўнілася 17 год бацьку і 14 год маці, а самым сталым бацькам адпаведна 47 і 42 гады.
Наогул сярэдні ўзрост бацькоў складае для бацькі 30 год, для маці – 27 год.

Горка!
У мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 92 шлюбы. Для 49 пар вясельны марш прагучаў упершыню, у 25 выпадках адзін з пары ўступіў у шлюб паўторна і ў 18 паўторна ў шлюб уступілі абодва.
Характарызуючы грамадзянскую прыналежнасць асоб, якія ўступаюць у шлюб, можна адзначыць, што шлюбы зарэгістравалі 106 грамадзян Рэспублікі Беларусь, па чатыры грамадзяніны Расійскай Федэрацыі і Украіны, а таксама па аднаму – Рэспублікі Балгарыя і Рэспублікі Малдова.
Сярэдні ўзрост асоб, якія ўступілі ў шлюб, склаў для мужчын 33 гады, для жанчын – 31 год. Самаму маладому жаніху споўнілася 18, нявесце – 15 год. А самым сталым жаніхом стаў 81-гадовы мужчына, нявестай – 75-гадовая жанчына.

Разводы. Страты
Аддзелам загса ў 2017 годзе зарэгістравана 12 скасаванняў шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі пра маёмасць (згодна з арт. 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і). Стаж сумеснага жыцця асоб, якія скасавалі шлюб, склаў: менш года – для 2-х пар, да 5 год – для 5 пар, да 10 год – для 2 пар, па адной пары пражылі  разам адпаведна да 20, да 30 і да 40 год.
У 2017 годзе прадоўжылася тэндэнцыя па змяншэнні колькасці зарэгістраваных у раёне смярцей. Так, у прайшоўшым годзе зарэгістравана 317 смярцей (для параў-нання: у 2016 годзе – 338 смярцей, 2015 годзе – 343, 2014 годзе – 350, 2013 годзе – 375, 2012 годзе – 409 смярцей).
Сярэдні ўзрост памерлых у мінулым годзе склаў для мужчын 65 год, для жанчын – 78 год.
Ірына КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загса райвыканкама.
Надрукавана ў №14 ад 16. 02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *