13 лютага пачынаецца датэрміновае галасаванне

Актуалии

13 лютага пачынаецца датэрміновае галасаванне

Датэрміновае галасаванне праводзіцца на выбарчым участку з 13 па 17 лютага 2018 года з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.
Калі ў дзень выбараў Вы будзеце знаходзіцца за мяжой, рэкамендуем Вам пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, бо ў адрозненні ад выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі рэспублікі не прадугледжана.

Дакументы, па якіх выдаецца бюлетэнь
Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, які ўключаны ў спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з пералічаных ніжэй дакументаў, выдадзеных паўнамоцнымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь:
ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы);
службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі);
вадзіцельскага пасведчання;
пенсійнага пасведчання, пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі);
студэнцкага білета;
даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт);
пасведчання на права жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).
Па матэрыялах Цэнтрвыбаркама
падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №12 ад 09.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *