Старт подростковой спартакиаде в Шумилино дали лыжные гонки

Новости Спорт, туризм

На старт, на лыжы!

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр стаў арганізатарам спартакіяды па месцы жыхарства сярод падлеткаў. Праграма ўключае ў сябе спаборніцтвы па шашках і шахматах, настольным тэнісе, лыжным спорце, валейболе, стрытболе і міні-футболе (хлопцы і дзяўчаты).
У мінулы чацвер, 25 студзеня, старт спартакіядзе далі спаборніцтвы па лыжных гонках, якія прайшлі на гарадскім стадыёне ў Шуміліне. На старт выйшлі 34 удзельнікі. Сярод хлопцаў перамог Уладзіслаў Клюеў (Амбросавіцкая школа), сярод дзяўчат – Дар’я Любіч (Обальская СШ).
У камандным заліку першае месца выйгралі лыжнікі Слабадской школы (настаўнік фізкультуры У. А. Кучко), другое месца – Мікіціхінская СШ (А. Я. Асташонак), трэцяе – раённая гімназія (А. У. Караленка).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №9 ад 30.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *