Из 650 км дорог 200 – гравийные. Почему по ним часто нельзя проехать без ущерба для автомобиля

Общество Экономика

Пра ліўні, грэйдэры і аўтобусы
200 кіламетраў дарог у раёне маюць гравійнае пакрыццё. Абсалютная большасць гэтых кіламетраў (85%) капітальнага рамонту не бачыла даволі даўно. Бывае, што і гадоў 20. Таму яны і  патрабуюць пастаяннай увагі дарожнікаў. Больш таго, лета дэманструе нам ліўневыя дажджы, і гэтыя дарогі пастаянна размываюцца, дарожнікі не спраўляюцца іх грэйдзіраваць.
Менавіта на дрэнны стан гравійных дарог і паскардзіўся ў рэдакцыю адзін з вадзіцеляў мясцовай аўтастанцыі. Абураўся, што на некаторых маршрутах проста немагчыма працаваць.
Руслану Насцюшкіну, дырэктару ДРБУ №204, сітуацыя вядомая. Ён расказаў, што дарожнікі штодня змагаюцца за якасць дарог, але падчас не хапае магчымасцяў: тэхнічных (у іх распараджэнні ўсяго чатыры грэйдэры) і матэрыяльных (фінансаванне галіны ў сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі скарацілася ў тры разы).
Тым не менш па названых нам вадзіцелямі праблемных маршрутах на Бешанковічы, Мішневічы, Галі і іншых сітуацыя на сённяшні дзень выпраўлена, пераканаў кіраўнік дарожнай службы. Так будзе і далей.
Для інфармацыі: калі раней за год капітальна рамантавалі 25 кіламетраў дарог, то сёлета запланавана ўсяго два кіламетры. Увогуле на ўтрыманне 650 кіламетраў дарог сёлета адведзена ўсяго 100 мільёнаў рублёў. Кропля ў моры. Расходы істотна скараціліся, а значыць, кожнаму варта лішні раз успомніць пра тое, што дарога – месца агульнага карыстання і не наносіць ёй шкоды.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *