Говорят, что идеальных семей не бывает…

Людзі і лёсы Молодёжь Общество Семья

Напэўна, гэта і ёсць гармонія
Жыве сабе маладая сям’я, як умее, як падказвае сэрца, як навучылі некалі бацькі.
Жывуць маладыя, багацеюць дзецьмі, сямейнымі традыцыямі, каштоўным вопытам узаемаадносін і не думаюць, што гэтыя іх здабыткі нечым вызначальныя, што вопыт іхні можа быць карысны іншым, цікавы, павучальны.
За гэтай сям’ёй проста прыемна назіраць. Ведаеце, прыкладна так, як бясконца можна глядзець на нешта прыгожае.
Уладзімір і Людміла Філіповічы жывуць у Шуміліне і з’язджаць адсюль нікуды не збіраюцца. Факт гэты набывае асаблівае гучанне, калі ўлічыць, што абое яны – медыцынскія работнікі (нікому не трэба тлумачыць, што гэта значыць для нашага раёна). Яны ўжо добра ўраслі ў наш горад і працягваюць замацоўваць тут свае пазіцыі. Мяркуйце самі: Валодзю, нашаму, дарэчы, хлопцу (вырас у Слабадзе) ўдалося зманіць жонку на сваю радзіму (сама Людміла з Горак, што на Магілёўшчыне), тут усё добра складвалася з працаўладкаваннем, з жыллём (атрымалі блок у інтэрнаце). За старэйшай Ксюшай хутка з’явілася і Дашанька. Гэтай маленькай прыгажуні ўсяго пакуль чатыры месяцы. А на правакацыйнае пытанне аб трэцім дзіцяці, яны адказваюць (што б вы думалі): “Лёгка”. Канешне – лёгка. Збоку здаецца, што і сямейнае жыццё, і выхаванне дачок – усё ў іх выходзіць натуральна, неяк само па сабе.  Адчуваецца, што ўзаемаадносіны, мікраклімат у сям’і вызначаюць любоў, глыбокая павага адзін да аднаго, да інтарэсаў і пачуццяў дарагіх людзей.
У іх сям’і пануе нейкі абсалютны спакой, ціхая пяшчота,  размеранасць – гэта, пэўна, і завуць гармоніяй. Яны не пускаюць у сваё жыццё негатыўныя эмоцыі, здаецца, ніколі не сварацца. Прычым, усё гэта не па кніжках, без рэкамендацый псіхолагаў, а  таму што па- іншаму маладыя тата з мамай не ўмеюць і толькі так разумеюць жыццё. Уявіце, наколькі гэтыя ўмовы камфортныя для выхавання дзяцей, для кахання на ўсё жыццё і шчасця на гэты ж тэрмін.
А хутка тэрыторыя для шчасця значна ўзрасце: маладая сям’я замахнулася на будаўніцтва дома. А таму цяпер кожную вольную хвіліну Уладзімір “прападае” на будаўніцтве і дзякуе бацьку, які дапамагае ў гэтым грунтоўным пачынанні. А на пытанне: “Няўжо рэнтгенолаг умее і дамы будаваць?” адказвае коратка: “Навучыўся”.
“Як жа я люблю сваю журналісцкую работу”, — думаецца кожны раз, калі ўдаецца трапіць у такую сям’ю, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і галоўнае – расказаць пра гэта, папулярызаваць іх жыццёвыя прынцыпы і каштоўнасці.

Автор Наталья ЧЕРНИЧЕНКО.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *