Комитет госконтроля Витебской области организовал постоянную «горячую линию»

Вестник Комитета госконтроля Новости

«Гарачая лінія» Камітэта дзяржкантролю

У Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці арганізавана работа пастаяннай “гарачай лініі” па пытаннях ажыццяўлення ўпаўнаважанымі органамі кантрольнай і нагляднай дзейнасці.
З 1 студзеня 2018 года ўступілі ў сілу змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 №510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці”, накіраваныя на мінімізацыю ўмяшання кантралёраў у гаспадарчую дзейнасць суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і якія прадугледжваюць змяшчэнне акцэнту ў дзейнасці кантрольных (наглядных) органаў з праверкі на прафілактыку.
З уступленнем у сілу новаўвядзенняў узрасла адказнасць службовых асоб кантралюючых і наглядных органаў за дапушчаныя грубыя парушэнні пры правядзенні праверкі.
У мэтах папярэджання парушэнняў пры ажыццяўленні кантролю і нагляду за дзейнасцю суб’ектаў і аналізу практыкі выканання Указа №510 (з улікам новаўвядзенняў) у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці з 19 студзеня 2018 года пачала работу пастаянна дзеючая “гарачая лінія”.
Звярнуцца на “гарачую лінію” па пытаннях дзеянняў службовых асоб кантралюючых (наглядных) органаў пры ажыццяўленні імі кантрольных (наглядных) функцый, паведаміць пра магчымыя парушэнні патрабаванняў Указа №510 можна на працягу першага паўгоддзя 2018 года па тэлефонах “гарачай лініі” Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці 8(0212)42-61-95, 42-61-49. Званкі прымаюцца ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №7 ад 23.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *