Новы праект: «Класная газета»

Актуалии Образование

Новы праект: «Класная газета»

Дарагія сябры! І зараз мы звяртаемся да самай маладой нашай аўдыторыі, да школьнікаў. Таварышы дарослыя могуць спакойна дазволіць сабе прапусціць гэты артыкул і пачытаць што-небудзь іншае.
“Герой працы” аб’яўляе новы праект, які будзе называцца “Класная газета”. У новым годзе нам вельмі хочацца абзавесціся новымі сябрамі. Маладымі і актыўнымі, задорнымі і адкрытымі да ўзаемін.

І мы прапануем наступнае. Мы змяшчаем фота вашага класа ў раённай газеце (не якую-небудзь там маленечкую фатаграфію, а вялізную – сапраўдны партрэт класа), а клас у адказ афармляе падпіску на “Герой працы” на тры месяцы. Адну на ўсіх. І газета будзе ісці прама ў школу.
У вас знікнуць праблемы з падрыхтоўкай да гадзін інфармацыі, вы будзеце ў курсе ўсіх апошніх навін не толькі раёна, але і вобласці, і рэспублікі, і нават усяго свету. Газета раскажа пра вашых бацькоў, знаёмых і суседзяў, пра ўсё, чым жыве Шумілінскі раён і канкрэтна ваш населены пункт.
І калі вы раней не чыталі раённую газету, то вас сапраўды здзівіць, колькі ўсяго карыснага і цікавага змешчана ў ёй. “Герой працы” – самая родная, самая блізкая з усіх газет. Нідзе і ніколі вы не знойдзеце таго, што напісана ў нашай газеце. Давайце сябраваць. Будзем разам!
Заяўкі можна адпраўляць на электронны адрас газеты  G_pracy@vitebsk.by, пакідаць у нашай групе “УКантакце”, або па тэлефоне 5-34-15 (Наталля).
РЭДАКЦЫЯ.
Надрукавана ў №4 ад 12.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *