Для создания новых рабочих мест государство предоставляет беспроцентную ссуду.

Общество Экономика

Аб парадку атрымання бюджэтнай пазыкі
Дзяржаўная падтрымка ў выглядзе бюджэтных пазык для стварэння новых рабочых месцаў прадстаўляецца за кошт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2006 года “Аб удасканальванні прававога рэгулявання парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам” і рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня 2006 года № 186 “Аб парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам” у вобласці ажыццяўляецца фінансаванне мерапрыемстваў па занятасці насельніцтва.
Беспрацэнтная пазыка даецца на тэрмін да 3 гадоў для стварэння новых рабочых месцаў. Для атрымання пазыкі прадпрыемства-прэтэндэнт пісьмова звяртаецца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з просьбай аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі і згодна з Інструкцыяй аб парадку прадстаўлення бюджэтнай пазыкі падае дакументы:
Заяву прэтэндэнта з указаннем неабходнай сумы з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, мэты выкарыстання, інфармацыю аб колькасці ствараемых месцаў, паказчыкаў росту аб’ёмаў вытворчасці тавараў (работ, паслуг), дасягненне якіх з’яўляецца ўмовай прадстаўлення бюджэтнай пазыкі;
Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне мэтазгоднасці прадстаўлення пазыкі, якое ўключае: а) аналіз вытворчай дзейнасці прэтэндэнта, б) паказчыкі, якія будуць дасягнуты арганізацыяй да моманту вяртання пазыкі: тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці тавараў (работ, паслуг) і рэнтабельнасці рэалізаваных тавараў (работ, паслуг), в) абгрунтаванне мэтазгоднасці прадстаўлення пазыкі, магчымасці яе вяртання, г) характарыстыка ствараемых рабочых месцаў, звязаная з выкарыстаннем пазыкі, тэрміну ўводу рабочых месцаў, прафесійна-кваліфікацыйныя патрабаванні да работнікаў, рост узроўню заработнай платы работнікаў;
Копіі бухгалтарскага балансу за папярэдні, а таксама бягучы год на апошнюю справаздачную дату;
Даведкі на апошнюю справаздачную дату аб стане разлікаў падатковага органа, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, банкаў, дзе ў прэтэндэнта адкрыты рахункі, аб наяўнасці запазычанасці па атрыманых крэдытах.
Бюджэтная пазыка не выдаецца прэтэндэнтам, якія маюць запазычанасць: па падатках, зборах; па абавязковых плацяжах у бюджэт; у дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды; пратэрмінаваную запазычанасць па крэдытах банкаў; па бюджэтных займах, пазыках, выдадзеных з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў (у тым ліку пралангаваных) і не выканалі свае дагаворныя абавязацельствы (па вяртанню бюджэтных сродкаў і пені) па раней заключаных дагаворах.
Гарантыя забеспячэння вяртання бюджэтнай пазыкі можа пацвярджацца залогам, паручыцельствам, банкаўскай гарантыяй.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *